Шумилинский ФОК приглашает на занятия

Актуалии Здоровье Спорт, туризм

Здаровым быць модна і выгадна

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр запрашае на заняткі
Пагадзінная аплата складае  ад 1,50 да 2,74 руб, кошт месячных абанементаў – ад 11,59 да 27,95 руб.
Падрабязную інфармацыю пра работу цэнтра, групы, расклад заняткаў, кошт паслуг можна атрымаць па тэлефоне 5-06-15.

У райцэнтры пачаў работу фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Гэтага з нецярпеннем чакалі шумілінскія аматары здаровага ладу жыцця. Сучасная трэнажорная зала, прасторныя і светлыя залы для заняткаў аэробікай і настольным тэнісам, басейн не толькі падтрымаюць вас у добрай фізічнай форме, а і ўздымуць  жыццёвы тонус. Займацца ў ФАЦ можа  любы жадаючы, незалежна ад узросту.
“У нас створаны ўсе ўмовы для актыўнага адпачынку, – расказвае дырэктар ФАЦ Ю. М. Мясаедаў. – Можна прыходзіць як з сябрамі, так і асобна. Інструктары-метадысты падбяруць аптымальны варыянт фізічных нагрузак”. У бліжэйшы час  ФАЦ  будзе працаваць у двухзменным рэжыме, што, безумоўна, зробіць больш зручным выбар аптымальнага часу заняткаў.

Аэробіка
Аэробіка аказвае дабратворнае ўздзеянне на нервова-мышачны апарат, эндакрынную і сардэчна-сасудзістую сістэмы, абмен рэчываў і эмацыянальную сферу, з’яўляецца адным са сродкаў аднаўлення сіл, павышэння ўстойлівасці арганізма да стомы. Спрыяе развіццю такіх фізічных якасцяў як спрыт, гнуткасць. Заняткі аэробікай выпрацоўваюць лёгкасць і высокую каардынацыю рухаў. Інструктар-метадыст В. В. Дубко будуе свае заняткі так, што жанчыны забываюцца пра жыццёвыя праблемы і пакідаюць залу ў пазітыўным настроі і ў добрай фізічнай форме.

Пілатас
В. В. Дубко вядзе і спецыяльную праграму практыкаванняў, якія дазвалюць расцягнуць і ўмацаваць  мышачны шкілет. Методыка заняткаў пілатас аб’ядноўвае ўсё самае лепшае з заходніх і ўсходніх методык. Дзякуючы спалучэнню розных практыкаванняў забяспечваецца гарманічнае мышачнае развіццё. Пілатас карысны для суставаў, якія пасля заняткаў становяцца гнуткімі  і рухомымі.
Пілатас умацоўвае мышцы прэса, паляпшае баланс і каардынацыю, зніжае стрэс. У першую чаргу заняткі зацікавяць тых, хто мае праблемы са спіной ці перанёс пэўную фізічную траўму.

Спартыўная аэробіка
(бясплатная група)
На заняткі старшакласніц запрашае інструктар-метадыст В. В. Дубко. Спартыўная аэробіка – гэта эмацыянальны від спорту, комплекс практыкаванняў выконваецца пад музыку з высокай інтэнсіўнасцю і складанымі элементамі. Выкарыстоўваюцца элементы са спартыўнай і мастацкай гімнастыкі, акрабатыкі. Вялікая ўвага надаецца харэаграфіі.

Настольны тэніс
Што такое іграць у настольны тэніс? Гэтая гульня развівае хуткасць рэакцыі, дапамагае навучыцца пралічваць складаныя сітуацыі ў кароткія імгненні, зробіць вас рухомым і спрытным. У ФАЦ інструктар-метадыст У. В. Лялюга дапаможа вам уволю нацешыцца гэтай гульнёй.

Атлетычная гімнастыка
Заняткі атлетычнай гімнастыкай з выкарыстаннем трэнажораў садзейнічаюць выпраўленню розных дэфектаў целаскладу (вузкія плечы, сутуласць, непрапарцыянальнае развіццё), умацоўваюць мышцы, што спрыяе павышэнню працаздольнасці. Прыгожы целасклад надае ўпэўненасць у сабе, бадзёрасць, добры настрой – якасці, якія можна занесці ў актыў любога здаровага чалавека.
Трэнажоры, якія маюцца ў цэнтры, разлічаны на ўсе групы мышцаў. Як расказаў  інструктар-метадыст У. А. Вязіцкі,  трэнажор “Хамер” прызначаны для мышцаў  верхняга плечавога пояса; “Трэнажор  Сміта” і  “Красовер” – для ўсіх груп мышцаў, падыходзяць як мужчынам, так і жанчынам; “Эліпс”, велатрэнажоры і бегавая дарожка  – для кардыёнагрузак;  ёсць трэнажоры для мышцаў спіны, ног, торса. Сучасныя трэнажоры і распрацаваная сістэма заняткаў прывядуць ваша цела ў парадак у найкарацейшыя тэр-міны.
*     *     *
Зараз вядзецца набор у групу аздараўленчай гімнастыкі для людзей старэй за 50 год і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Для заняткаў у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры можна набыць месячны абанемент з наведваннем абраных груп два ці тры разы на тыдзень. Хаця можна разлічвацца і непасрэдна за кожны занятак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №92 ад 25.11.2016 г.



2 комментария по теме “Шумилинский ФОК приглашает на занятия

  1. Данный телефон не отвечает. Где найти информацию про группу оздоровительной гимнастики?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *