В Шумилино прошла районная спартакиада работников сельскохозяйственных предприятий

Актуалии Сельское хозяйство Спорт, туризм

“Райаграсэрвіс” не здае пазіцый
У суботу ў райцэнтры прайшла  раённая спартакіяда работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Свае каманды выставілі пяць сельгаспрадпрыемстваў і ўпраўленне сельскай гаспадаркі райвыканкама.
Адкрываючы спартакіяду, в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун  пажадала камандам бескампраміснай барацьбы і яркіх спартыўных перамог.
Бег стаў сапраўдным выпрабаваннем для лёгкаатлетаў: не вельмі проста прабегчы з годным вынікам кароткую дыстанцыю падчас завірухі. Як  жартавалі самі ўдзельнікі, пры такім надвор’і толькі і застаецца, што хутка бегаць. Ухвальных слоў заслужылі пераможцы Карына Філіповіч з “Сіроцінскага” і Алег Данчанка з “Прыазёрнага міру”. У камандным заліку першае месца ў лёгкаатлетаў “Прыазёрнага міру”.
Самымі бескампраміснымі і напружанымі выдаліся спаборніцтвы па міні-футболе. Дырэктар “Ульскага” В. У. Лабейка заўзята падтрымлівала сваю каманду, кіраўнікі “Сіроцінскага” і “Прыдзвінскага” М. У. Прыгодзіч і У. І. Дзятлаў самі выводзілі каманды на пляцоўку. Якім важным стаў гол начальніка аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці  райсельгасхарчу  Рамана Прасветава ў вароты  райаграсэрвісу. Трэба было бачыць радасць першага намесніка  начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама А. А. Кузняцова, калі яго каманда “вырвала” агульную перамогу ў футболе. “Вельмі рад, што ў міні-футболе мы заваявалі другое месца”,– адзначыў кіраўнік “Прыдзвінскага” У. І. Дзятлаў.
У настольным тэнісе лідарскія пазіцыі заявілі вопытныя тэнісісты з райаграсэрвісу, для Сяргея Гоманава іншага месца, як першае, не існуе. Дзякуючы перамозе  Сяргея Гоманава ў асабістым заліку, каманда “Шумілінскага райаграсэрвісу” выйграла ў настольным тэнісе.
Не бяда, што большасць не трымала ў руках пнеўматычную зброю са школы. Калі ёсць пазітыўны настрой і жаданне перамагчы, то спаборніцтвы ад гэтага толькі выйграюць, і кожны трапны выстрал становіцца перамогай. Больш усяго трапных выстралаў было ў каманды “Сіроцінскага”.
У шашачным спаборніцтве перамог “Прыдзвінскі”, а другое месца падзялілі каманды ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама і “Сіроцінскага”.
Завяршалі спартыўную праграму канатчыкі. Вопыт тут выйшаў на першы план – “Шумілінскі райаграсэрвіс” упэўнена выйграў.
Па выніках спартакіяды першае месца ў райаграсэрвісу, другое – ва ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, трэцяе – у “Прыдзвінскага”.
Надрукавана ў №93 ад 29.11.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *