COVID-19 заставил Шумилинский ФОК корректировать свою работу

Спорт, туризм

Як працуе ФАЦ ва ўмовах пандэміі

Падчас першай хвалі каранавірусу фізкультурна-аздараўленчы цэнтр згубіў каля паловы сваіх наведвальнікаў. Зразумела, што такая сітуацыя не задавальняе работнікаў ФАЦа.

Медсястра Ларыса Якуценка вымярае тэмпературу ў намесніка дырэктара ФАЦа Таццяны Казаковай.

«Да наступлення другой хвалі эпідэміі ва ўстанове неабходна было стварыць максімальна небяспечныя ўмовы як для нашых наведвальнікаў, так і для саміх работнікаў, – расказвае дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра А. Л. Ляснічы. – Мы павінны навучыцца эфектыўна працаваць падчас пандэміі. У ФАЦ масачны рэжым стаў абавязковы як для дарослых наведвальнікаў, так і для дзяцей, яшчэ ў першую хвалю. Але аднаго масачнага рэжыму і антысептыкаў яўна недастаткова».
У першую чаргу была перагледжана напаўняемасць груп для заняткаў. Так, у трэнажорнай зале групы былі раздзелены такім чынам, што адначасова займаюцца не больш чым 9 чалавек (раней займаліся групы падлеткаў да 20 чалавек). У зале, дзе праходзяць заняткі фітнесам і пілатэсам, нанесены меткі для захавання дыстанцыі, групы абмежаваны да 10 чалавек.
Новыя патрабаванні і да работы басейна: прыйсці паплаваць можна толькі па папярэдняй замове, зробленай па тэлефоне, адначасова ў вадзе можа знаходзіцца не больш 4-х чалавек. Дарэчы, уся вада ў басейне праходзіць праз кварцавы рэцыркулятар.
«З пачатку другой хвалі каранавірусу на стварэнне бяспечных умоў было выдаткавана каля 1 тысячы рублёў з заробленых сродкаў, – адзначае Аляксей Ляснічы. – У бліжэйшы час гэта сума павялічыцца яшчэ на 500 рублёў». Быў набыты бескантактны тэрмометр, якім перад пачаткам работы правяраюцца ўсе работнікі ФАЦа. Выбарачна кантралюецца тэмпература і ў некаторых наведвальнікаў. Па словах дырэктара ўстановы, гэтая працэдура стане абавязковай для ўсіх.
Таксама набылі дзве кварцавыя лямпы для трэнажорнай залы і масажнага пакою. Цяпер гэтыя памяшканні кварцуюцца некалькі разоў за дзень. У бліжэйшых планах набыць яшчэ 3 кварцавыя лямпы – дзве для фітнес-залы, адна будзе дадаткова ўстаноўлена ў трэнажорнай зале.
Нядаўна набылі рэцыркулятар паветра, які ўстаноўлены на ўваходзе. У характарыстыках да прылады адзначаецца, што ён забівае да 99% бактэрый, якія знаходзяцца ў паветры.
– Увесь комплекс мер, што прымаецца ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры, прыносіць вынікі, – падсумовае Аляксей Ляснічы. – Людзі пачалі наведваць цэнтр, у лістападзе ў нас займалася 80% ад паказчыка мінулага года. Думаю, што па выніках снежня гэта лічба павялічыцца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №97 ад 11.12.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *