Шумілінская афіша з 9 па 15 верасня

Культура Новости Спорт, туризм

Шумілінская афіша з 9 па 15 верасня

Шумілінская цэнтральная раённая бібліятэка
Запрашае вас наведаць дзеючую fly – выставу “Лунаючая кніга”, якая знаходзіцца ў фае бібліятэкі, на якой прадстаўлены кнігі па тэме “Беларусь  – наша Радзіма”.
Напярэдадні Дня бібліятэк 13 верасня запрашаем на тэатралізаваную экскурсію па бібліятэцы “Бібліятэка – тэрыторыя без межаў”.
У праграме:
12.30 – квэст “Бібліятэчны лабірынт”;
14.00 – каля фантана працуе фотазона “Біблія-студыя”;
15.00 – музычныя паляна “Усё, што аддасі – у сто разоў табе вернецца” (парк каля бібліятэкі).
Гарадскі стадыён
14 верасня, у суботу, у 10.00 на гарадскім стадыёне г.п. Шуміліна адбудзецца адкрыты кубак Шумі-лінскага раёна па міні-футболе. У спаборніцтвах прымуць удзел каманды з Шумілінскага  і Віцебскага раёнаў, г. Віцебска.  Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей
Выстава экзатычных птушак “Свет вялікіх папугаяў і пеўчых птушак” – да 15 верасня.
Выстава графічных работ Г. В. Архіпава “Я+ТЫ=МЫ” у рамках Года малой радзімы.
Адрас музея: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 12. Тэл.: 4-11-91.
Музей працуе з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 19.00 штодзень, акрамя панядзелка.
Музей Обальскага камсамольскага падполля
Фотадакументальная выстава “Гартаючы старонкі гісторыі Обальскай школы…”, прымеркаваная да пачатку навучальнага года.
Адрас музея: г. п. Обаль, вул. Школьная, 1. Тэл.: 5-52-78.
Музей працуе з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодзень, акрамя панядзелка.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2019 г.