В сельхозпредприятиях Шумилинского района идёт заготовка кормов

Новости Сельское хозяйство

Травы пайшлі ў рост

Нарыхтаваць 8964 тоны кармавых адзінак – такая задача стаіць перад сельгаспрадпрыемствам «Лаўжанскае», якое, акрамя традыцыйных малочнатаварных ферм, мае яшчэ і жывёлагадоўчы комплекс.

Галоўнае – нарыхтаваць удосталь кармоў. І зрабіць гэта своечасова.  Таму работы па касавіцы ў сельгаспрадпрыемстве актывізавалі. «Першым укосам трэба скасіць 2235 га, нарыхтаваць 800 тон сена і 17500 тон сенажу», – расказала галоўны аграном гаспадаркі Вольга Каралёва.

На палетках за Губіцай на трактары з касілкай працуе вопытны механізатар Дзмітрый Крэменскі (на здымку). «Скошваю за дзень да 16 гектараў травы, а то і больш, – кажа Дзмітрый Уладзіміравіч. – На гэтым урочышчы пасеяны цімафееўка з купкоўкай. Травы выраслі нядрэнныя – добрае сена будзе».

На палетках ля аграгарадка Мікіціха таксама з касілкай працуе Іван Балабін.  Адвозяць кармы ад кормаўборачнага камбайна да сянажнай траншэі Андрэй Аўсянкін, Пётр Палаўкоў і Мікалай Карнілаў.

Паколькі сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» ўваходзіць у інтэграцыйную структуру Віцебскага мясакамбіната, прадпрыемства падчас сяўбы і ўборкі дапамагае палівам, тэхнікай, рабочай сілай. Вось і нядаўна  выдзелілі кормаўборачны камбайн з падборшчыкам, а яшчэ – адзін трактар на адвозку зялёнай масы. У гаспадарцы сустрэлі памочнікаў-віцяблян як сваіх. Як і ўсіх астатніх працаўнікоў палеткаў, кормяць абедамі і падвячоркамі – у гэтым плане работа наладжана на вышыні.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *