В последний день учебного года все первокласники сельских школ Беларуси получили в подарок футбольный мяч

Актуалии Новости Общество Спорт, туризм

Представитель "Белагрпромбанка" Наталья Кривко вручила футбольные мячи первокласникам Кардонской СШ Шумилинского района

“Падары футбольны мяч”
Сапраўдным упрыгажэннем  сёлетніх “апошніх званкоў” у сельскіх школах стала акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч”, якую праводзіла асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, ААТ “Белаграпрамбанк” і СП “Санта Імпэкс Брэст”. Першакласнікам усіх сельскіх школ Беларусі, а гэта больш за 18 тысяч чалавек,  быў уручаны футбольны мяч.
У нашым раёне на ўрачыстых лінейках 30 мая ўсе 76 сельскіх першакласнікаў таксама атрымалі гэты шыкоўны падарунак, які дарэчы прыйшоўся да пачатку летніх канікулаў.
Трэба было бачыць, як заблішчэлі вочы дзяцей, з якой зайздрасцю паглядалі на мячы старэйшыя школьнікі, як пасля заканчэння мерапрыемства кожны імкнуўся дакрануцца да  падарунка. Зразумела, што цяпер вясковым дзецям будзе чым бавіць вольны час. Бо, што і казаць, многім бацькам нават ў горадзе складана знайсці грошы на якасны спартыўны снарад. Скажам адразу, што падарунак доўга не заляжаўся, бо калі вярталіся з Мішкавіцкай школе праз гадзіну пасля заканчэння ўрачыстай лінейкі, убачылі, як ў Вялікіх Ляжнях дзеці накіроўваліся з новым мячом да спартыўнай пляцоўкі. Ёсць чым заняцца ў доўгія летнія дні, развіваючы спартыўныя навыкі, умацоўваючы вынослівасць, камандную згуртаванасць. А значыць будуць падрастаць у нашых школах свае Пеле і Зіданы, Месі і Раналда , якія унясуць свой уклад у развіццё беларускага футбола, і спорту наогул. Але гэта ў будучым, а пакуль хлопцы, ды і некаторыя дзяўчаты, будуць з задавальненнем насіцца па пляцоўцы, ганяць падараны мяч, адпачываць, набірацца сіл да новага навучальнага года.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *