Трудовая победа Кристины Гуцаковой

Новости Общество Сельское хозяйство

У падзяку – добрыя надоі

Крысціна Гуцанкова ўсё жыццё працуе ў жывёлагадоўлі. У маладосці рупілася аператарам машыннага даення ў КУСГП «Сіроцінскі», потым пераехала ў Ляжні. Уладкавалася на свінагадоўчую ферму. А калі яе зачынілі, зноў пайшла даіць кароў. «Зразумела, на кожнай ферме свае нюансы ў рабоце, – кажа Крысціна Гуцанкова. – Але ж самае галоўнае – усюды патрэбны старанне, уважлівасць. Жывёле патрэбны добры догляд, збалансаванае кармленне, своечасовае лячэнне. А ў падзяку – добрыя надоі ці прывагі». За сакавік Крысціна выйшла пераможцам раённых  прафсаюзных спаборніцтваў сярод аператараў машыннага даення. Валавы надой склаў 11640 кілаграмаў (+617 кг да адпаведнага перыяду мінулага года), надой на карову – 253 кг (+18 кг).

Два гады таму Крысціна Гуцанкова ўзяла сабе групу раздою. Нялёгка было з першацёлкамі, але справілася.

З працоўнай перамогай Крысціну Гуцанкову павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова і ўручыла дыплом, падарунак і прэмію.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №31 ад 26.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *