Подростковая преступность. Анализ специалиста

Общество

На слізкай дарозе
На ўліку інспекцыі па справах непаўналетніх знаходзіцца 22 падлеткі. Прычым, на дваіх з іх заведзены ўлікова-прафілактычныя справы: адзін асуджаны да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, у адносінах да другога быў прыменены закон Рэспублікі Беларусь “Аб амністыі”. У адносінах да яшчэ дваіх падлеткаў узбуджана крымінальная справа і выбрана мера пакарання, не звязаная з заключэннем пад варту.
За бягучы перыяд 2011 года назіраецца рост злачынстваў з удзелам непаўналетніх у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года (плюс адно злачынства), аднак удзельная вага склала 1,5%, што значна ніжэй сярэднеабласнога паказчыка (4,3%). Зараз у райаддзеле знаходзяцца яшчэ дзве крымінальныя справы ў адносінах непаўналетніх: адзін з іх украў мабільны тэлефон, другі абрабаваў дачны дом.
Сёлета ў РАУС вынесены тры пастанаўленні аб адмове ўзбуджэння крымінальнай справы ў адносінах непаўналетніх, бо на момант здзяйснення злачынства яны не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
Супрацоўнікі РАУС аналізуюць кожны супрацьпраўны ўчынак непаўналетніх. У аддзел адукацыі былі накіраваны тры прадстаўленні па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню непаўналетнімі супрацьпраўных учынкаў. Адно такое ж прадстаўленне было накіравана ў аддзел адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама.
Да супрацьпраўных учынкаў дзяцей падштурхоўваюць нездавальняючы маральна-псіхалагічны клімат у сем’ях, эмацыянальна-псіхалагічная няўстойлівасць ва ўзаемаадносінах з бацькамі і сябрамі, нізкі ўзровень матэрыяльнага забеспячэння, злоўжыванне бацькамі спіртным.
Непаўналетніх падштурхоўвае да злачынстваў і адсутнасць кантролю з боку бацькоў, незанятасць у вольны ад вучобы час. Гэты час павінны быць заняты футболам, дапамогай па дому, заняткамі ў розных гуртках і секцыях.
А. ПУШКАРОЎ, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *