22 декабря – День энергетика

Актуалии Главное Общество

Паважаныя ветэраны і работнікі энергетычнай галіны!
Сардэчна віншуем вас з Днём энергетыка!


Энергетыка – адна з базавых галін эканомікі, ад паспяховай работы якой залежыць стабільнасць вы-творчасці, надзеннае функцыянаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльны дабрабыт грама-дзян. Высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, адказнае стаўленне да сваёй справы, дысцыпліна – вось што вызначае сённяшніх энергетыкаў і дазваляе ім паспяхова рашаць пастаўленыя задачы.
Асаблівых слоў удзячнасці за-слугоўваюць ветэраны энергетычнай галіны. Яны шмат гадоў заставаліся адданымі абранай прафесіі, заклалі надзейную аснову энергетычнага комплексу і сёння працягваюць перадаваць свой вопыт і веды маладому пакаленню спецыялістаў.
Шаноўныя энергетыкі, людзі ганаровай і складанай прафесіі! Няхай у вашай рабоце будзе як мага менш непрадбачаных сітуацый, аварый і перабояў. Жадаем вам здароўя, дабра, міру і працвітання!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.