Благотворительная акция «Наши дети» приглашает вас принять участие

Актуалии Общество

Зрабіце цуд на новы год!
Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартавала ў Беларусі 9 снежня. Акцыя прадоўжыцца па 8 студзеня 2017 года. Яна стала ўжо традыцыйнай і дае магчымасць прыцягнуць увагу да праблем дзяцінства, аказаць дапамогу і падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе дзяржавы і грамадства.
У 2016 годзе ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія паказы для адораных і таленавітых дзяцей, а таксама для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі. Цэнтральнай падзеяй акцыі стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі. Мерапрыемства запланавана на 23 снежня 2016 года. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 2 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: вучні – пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў. Дарэчы, на галоўную ёлку краіны паедуць тры школьнікі з нашага раёна, яшчэ 25 дзяцей стануць удзельнікамі абласной ёлкі.
У Шуміліне ў рамках акцыі “Нашы дзеці” запланаваны шматлікія дабрачынныя мерапрыемствы. 27 снежня ў раённым цэнтры культуры пройдзе традыцыйная дабрачынная ёлка, для дзяцей (вышэйназваных катэгорый з розных устаноў адукацыі раёна) будзе наладжана навагодняе казачнае прадстаўленне.
28 снежня гасцей з падарункамі чакаюць у прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Обалі і ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Будуць удзячныя за падтрымку і ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, які аднавіў сваю работу з 8 снежня. Святочныя ранішнікі і вечары пройдуць ва ўсіх установах адукацыі раёна. Як расказалі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, школы і дзіцячыя сады вельмі чакаюць дапамогі ад сваіх шэфаў – арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *