Шумилинские активисты подписали поздравительные открытки с Днём Победы

Беларусь помніць Общество

«Пошта Перамогі»

Вы яшчэ не глядзелі сваю паштовую скрыню? Зазірніце абавязкова. Можа, і вам прыйшла віншавальная паштоўка, якую ў гэтыя майскія дні падрыхтавалі, падпісалі і адправілі ініцыятары раённай акцыі «Пошта Перамогі» – Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей сумесна з РК ГА БРСМ і раённай арганізацыяй Беларускага фонду міру.


Гэтыя паштоўкі асаблівыя, з цёплымі і шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі, напісаныя ад рукі, вельмі падобныя на тыя, франтавыя, з далёкіх 1941-1945 гадоў, калі палявая пошта прыносіла з фронту і тылу самыя розныя весткі, калі такім вось чынам падтрымлівалася сувязь з роднымі і блізкімі. Тады паштоўкі гэтыя звычайна захоўваліся як мага бліжэй да сэрца, яны цешылі і сагравалі душу, усялялі надзею, давалі веру ў Перамогу.
Віншавальная паштоўка асаблівая, як і сам месяц май, нагадае нам пра Вялікую Перамогу, уваскрашае ў памяці даты і па-дзеі, дорыць часцінку бязмежнай удзячнасці тым, хто даў нам магчымасць жыць шчасліва 75 год.
«У мяне шмат знаёмых жывуць за межамі краіны, у розныя гады яны прыязджалі да нас на Шуміліншчыну на магілы загінуўшых родных, – зазначыла, падпісваючы паштоўкі, Людміла Шаўцова. – Я абавязкова адпраўлю такія паштоўкі і ім. Гэта наша агульнае свята, гэта наша агульная Вялікая Перамога».
Як расказала дырэктар музея Святлана Іванова, акцыя набыла маштаб: многія арганізацыі і прадпрыемствы раёна, грамадская ветэранская арганізацыя далучыліся да яе, падпісаўшы і адправіўшы паштоўкі ветэранам вайны, вязням канцэнтрацыйных і працоўных лагераў, ветэранам працы, сваім родным і знаёмым. Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама падрыхтаваў віншавальныя паштоўкі кіраўніцтву раёна, людзям, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё Шуміліншчыны.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №35 ад 08.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *