Знай свой ВИЧ-статус

Здоровье Общество

«Ведай свой ВІЧ-статус»

У райбальніцы прайшло прафілактычнае мерапрыемства «Ведай свой ВІЧ-статус», прысвечанае Сусветнаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу.

Памочнік урача-эпідэміёлага РЦГЭ Марына Аляксеенка і фельчар-валеолаг ЦРБ Ірына Глазунова прапаноўвалі ўсім наведвальнікам райбальніцы і яе работнікам прайсці бясплатнае саматэсціраванне на ВІЧ, экспрэс-тэст па сліне быў гатовы ўжо праз 15 хвілін. Праверыцца пажадалі не толькі маладыя людзі, але і сталага ўзросту. Інфекцыі ў гэты дзень не было выяўлена.

Па дамоўленасці з РАУС былі пратэсціраваны некалькі чалавек, якія знаходзяцца на розных прафілактычных уліках райаддзела.

  Вы ў рызыцы? Так называлася анкета, якую медыкі прапаноўвалі запоўніць жыхарам раёна. Адказваючы на прапанаваныя пытанні, людзі дазнаваліся, як можна заразіцца СНІДам і хто ў групе рызыкі. Медработнікі тлумачылі, што пры некаторых хранічных захворваннях ці ў цяжарных жанчын экспрэс-тэст можа лжыва паказаць дзве палоскі. У такім разе не трэба пужацца, варта праверыцца паўторна.

  «Чырвоны Крыж» прыйшоў на дапамогу. У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня раённай арганізацыі «Чырвоны Крыж» Таццяна Казакова. Яна раздавала буклеты з назвай «Расцвісці можа або хвароба, або здароўе. Выбірай!», дзе можна было азнаёміцца з рознымі інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, пачытаць пра прафілактыку гэтых хвароб. Ад «Чырвонага Крыжа» былі падрыхтаваны прадуктовыя наборы ВІЧ-інфіцыраваным людзям і перададзены ўрачу-інфекцыяністу – іх атрымае кожны хворы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *