Обольские школьники убирали лес, а кордонские – учились финансовой грамотности

Образование Общество

Акцыя “Чысты лес”


19 верасня 2020 года на базе Обальскай школы адбыўся абласны злёт юных пасланнікаў міру, падчас якога Обальскай СШ быў прысвоены статус Школа міру. Юныя пасланнікі міру не толькі актыўныя ўдзельнікі школьных мерапрыемстваў, але і пачынальнікі чагосьці новага, цікавага. Яны праводзяць экскурсіі, з’яўляюцца вядучымі школьных лінеек, дапамагаюць у арганізацыі шостага школьнага дня.
Нават на вясенніх канікулах нам, міратворцам, некалі адпачыць: мы рыхтуемся да раённага этапа абласнога экафестывалю “Захаваем планету разам”. Напярэдадні Тыдня лесу юныя пасланнікі міру арганізавалі акцыю “Чысты лес”. Хто, калі не мы зробім свет дабрэйшым і цікавейшым.
Вікторыя ЛЯЎШОВА
і Аляксандра МАРОЗАВА,
вучні 6 класа Обальскай СШ, юныя пасланнікі міру.

Навошта нам патрэбны грошы?
Апошні тыдзень трэцяй чвэрці ў Кардонскай СШ прайшоў пад дэвізам «Фінансавая граматнасць – неабходнасць для кожнага з нас!». Усе вучні школы актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні мерапрыемстваў.
Першакласнікі паспелі пазнаёміцца з паняццем «грошы» і пагуляць у ролевую гульню «Паход за пакупкамі». Дзеці вучыліся пра-вільна рабіць пакупкі і разлічвацца за набыты тавар. Вучні 2-4 класаў удзельнічалі ў віктарыне «Грашовая азбука». Школьнікаў 5-7 класаў чакаў урок эканамічных ведаў «Навошта патрэбны грошы?». Уся інфармацыя была прадстаўлена ў займальнай форме ў выглядзе гульняў, конкурсаў, рэбусаў і галаваломак.
Каб сфарміраваць фінансавую граматнасць у вучняў 8-9 класаў, з імі быў праведзены кіналекторый «Грошы маюць значэнне». Падлеткі пазнаёміліся з відамі грошай, іх роляй у эканоміцы, прычынамі ўзнікнення інфляцыі і яе наступствамі.
Вучні 10-11 класаў правяралі ўласную фінансавую граматнасць, праходзячы тэст на афіцыйным сайце «Фінансавая граматнасць». Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем цікавіліся гісторыяй грошай сваёй краіны, вучыліся планаваць бюджэт, граматна распараджацца сваімі кішэннымі грашыма.
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці педагогі школы паўдзельнічалі ў відэаканферэнцыі «Беражы сябе і свае грошы», дзе даведаліся пра лічбавую бяспеку асабістых фінансаў. Для бацькоў былі падрыхтаваны памяткі «Як зберагчы свае грошы ад махляроў у інтэрнэце».
Таццяна ГОЛУБ,
дырэктар Кардонскай СШ.
Апублікавана ў №25 ад 02.04.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *