Семинар идеологов Шумилинского района прошёл в Шумилино

Общество

Каб працаваць з людзьмі, трэба многа вучыцца
22 жніўня ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшоў семінар з намеснікамі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый па ідэалагічнай рабоце. Работу семінара вёў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
Анатоль Мікалаевіч найперш адзначыў неацэнную ролю ідэолагаў у плане інфармавання насельніцтва, расказаў пра выкананне ў раёне Указа Прэзідэнта Беларусі № 168 ад 12 красавіка 2013 года “Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў”, згодна з якім у райвыканкаме скарочана 15 работнікаў, створаны два аб’яднаныя аддзелы – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму, прадставіў прысутным Мацвейчука Алега Фёдаравіча ў якасці начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Удзельнікі семінара заслухалі выступленне ідэолага КУП БАН Д. С. Баграцова. Пра арганізацыю сёлетняй уборачнай кампаніі расказаў старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК В, В. Юхнавец.
Першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын праінфармаваў пра абласны конкурс “Уладар сяла”, які будзе ладзіцца 31 жніўня ў Обалі.
Сярод выступаючых былі і галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л. В. Шаўцова і Т. В. Шчарбакова. Людміла Васільеўна прааналізавала работу са зваротамі грамадзян, якія паступілі падчас правядзення Дзён інфармавання; Таццяна Віктараўна прысвяціла сваё выступленне арганізацыі падпіскі на перыядычныя выданні.
Напрыканцы семінара ідэалагічныя работнікі паглядзелі відэафільм пра раённую газету “Герой працы”.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *