Перамога Ягора Ганушчанкі

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Перамога  Ягора  Ганушчанкі

У пятніцу наш раён пабагацеў яшчэ на аднаго чэмпіёна Беларусі. Чэмпіёнскі тытул сярод кадэтаў (16-17 гадоў) выйграў барэц з Обалі Ягор Ганушчанка.
Тры дні ў Стайках праходзіў чэмпіянат Беларусі па грэка-рымскай барацьбе сярод кадэтаў. Член нацыянальнай кадэцкай  зборнай краіны абальчанін Ягор Ганушчанка пацвердзіў сваё высокае майстэрства.
Ягор Ганушчанка на чэмпіянаце ў вагавой катэгорыі 76 кг выйграў пяць паядынкаў. Як адзначыў трэнер Пётр Ганушчанка, асабліва ўхвальных слоў спартсмен заслужыў за фінальны паядынак, калі змог выйсці з небяспечнага прыёму саперніка і выйграць.
Віншуем Ягора Ганушчанку і яго трэнера Пятра Ганушчанку з высокім спартыўным дасягненнем і жадаем новых перамог!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *