Активная и инициативная — профорг Обольского производственного участка ПУ «Витебскторф» Инна Прыгун

Общество Экономика

“Люблю дапамагаць людзям”
Актыўная, ініцыятыўная, прынцыповая і нераўнадушная – вось гэтыя рысы  вылучаюць маладога прафсаюзнага лідара Обальскага вытворчага ўчастка ВУ “Віцебскторф”  Іну Прыгун.
Кола абавязкаў у прафорга вялікае. У прафкам звяртаюцца за матэрыяльнай дапамогай, наконт скідак на аздараўленне ў санаторыях і платнага лячэння, з многімі іншымі пытаннямі. І з кожным жанчына ўважліва разбіраецца. “Люблю дапамагаць людзям, – кажа Іна. – Гэта так прыемна, калі прыносіш чалавеку прыемныя весткі, калі на яго твары свеціцца ўдзячнасць”.
Іна Прыгун расказала, што культурнае жыццё на прадпрыемстве віруе, што кіраўніцтва “Віцебскторфу” заўсёды ідзе насустрач прафсаюзнай арганізацыі. Так, на прафесійнае свята лепшых працаўнікоў запрашалі на базу адпачынку ў Бягомль. Нядаўна была арганізавана турыстычная паездка ў Мінск, падчас якой  у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета  Рэспублікі Беларусь паглядзелі балет  “Спячая прыгажуня”.
Не застаюцца па-за ўвагай і ветэраны працы. Да Дня пажылога чалавека прафсаюз падрыхтаваў для іх сапраўдны падарунак – паездку ў Бярэзінскі біясферны запаведнік.
“Зараз рыхтуемся да Новага года, – расказала Іна Прыгун. – За кошт прафсаюза ў канцы снежня нашы работнікі наведаюць базу адпачынку ў Барысаўскім раёне, дзе будзе падрыхтавана свята. Акрамя таго, дзеці нашых работнікаў атрымаюць салодкія падарункі, а самі работнікі – прэміі. Іх атрымліваем кожны год і на 23 лютага, і на 8 Сакавіка – так прапісана ў калектыўным дагаворы”.
Іна Прыгун добра спраўляецца з пасадай кіраўніка прафсаюзнай арганізацыі. А на сваёй асноўнай рабоце (працуе аператарам ПВМ) яна ўвогуле прафесіянал  і незаменны чалавек – яе прозвішча  занесена на Дошку гонару ВУ “Віцебскторф”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №98 ад 16.12.2016г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *