Рабочее совещание у председетеля райисполкома: требования Директивы №1 и трудовой дисциплины должны выполняться неукоснительно

Актуалии

Усё пачынаецца з дысцыпліны
Менавіта з пытання ўмацавання працоўнай дысцыпліны пачаў размову на ўчарашняй рабочай нарадзе старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” была і застаецца важнейшым дакументам у кожным працоўным калектыве, падкрэсліў кіраўнік раёна. Недаравальна, калі работнікі арганізацый спазняюцца на работу, з абедзеннага перапынку, калі рабочы час выкарыстоўваецца неэфектыўна.
В. А. Падляшчук спыніўся таксама на рабоце са зваротамі грамадзян, на пытаннях добраўпарадкавання, выканання платных паслуг, бягучых пытаннях аграрыяў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *