Представитель Администрации Президента побывал в деревне Приозёрная

Президент

С. И. Буко (в центре) на Шумилинском льнозаводе

З Адміністрацыі Прэзідэнта – у вёску Прыазёрная
У рамках адзінага Дня інфармавання, які праводзіўся ў мінулы чацвер па ўсёй краіне, у нашым раёне пабываў С. І. Буко, начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта.
Станіслаў Іосіфавіч наведаў ААТ “Шумілінскі льнозавод”, азнаёміўся з магутнасцямі прадпрыемства, з тэхналогіяй вытворчасці, пацікавіўся ўмовамі працы і быту работнікаў прадпрыемства.
На сустрэчы з працоўным калектывам льнозавода і жыхарамі в. Прыазёрная С. І. Буко расказаў пра работу ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта. У прыватнасці ён паведаміў, што за мінулы год ва ўпраўленне паступіла 37 тысяч зваротаў. Больш за ўсё паступіла зваротаў з Мінскай вобласці —11,5 тысячы, з Віцебскай вобласці — 3415 зваротаў (перадапошні радок). Па тэматыцы амаль чвэрць усіх зваротаў закранаюць жыллёва-камунальныя пытанні, 10,5% звяртаюцца па пытаннях занятасці, заработнай платы, сацыяльных гарантый, 4% — па аспектах здароўя і медыцыны.
Безумоўна, і ў Адміністрацыі Прэзідэнта ведаюць тых, хто піша гадамі, хто пастаянна скардзіцца, ёсць на гэта нагода ці не, зазначыў Станіслаў Іосіфавіч.
Але калі чалавек сапраўды з-за валакіты і бюракратызму не можа вырашыць пытанне і вымушаны звяртацца ў вышэйшыя органы, гэта недапрацоўка на месцах. С. І. Буко ўзгадаў патрабаванне Прэзідэнта Беларусі: “Трэба толькі адно — увага да чалавека і жаданне дапамагчы яму”.
Прадстаўнік Адміністрацыі Прэзідэнта правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Ніна МАРТЫНАВА.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *