Проголосуйте за безопасный Новый год!

Безопасность Общество

Пра петарды, пажары і тонкі лёд

Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год”, у рамках якой ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на бяспеку жыццядзейнасці.

У акцыі задзейнічаны супрацоўнікі РАНС, аддзела адукацыі, раённага аддзела ўнутраных спраў, энергаінспекцыі і іншых зацікаўленых структур.
Першы этап акцыі прайшоў у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Другі этап праждугледжваў работу ў школах раёна. Супрацоўнікі РАНС пабывалі ў Башнёўскай, Слабадской школах, СШ № 2, раённай гімназіі, дзе правялі сустрэчы з дзецьмі пачатковага і сярэдняга звяна. Пажарны Дзед Мароз расказаў пра бяспеку ў быце і ў час надзвычайных сітуацый, навучыў, як правільна ставіць і ўпрыгожваць гірляндамі ёлку,  разам з выратавальнікамі правёў з дзецьмі цікавыя гульні і конкурсы.
Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце з бацькамі. 20 снежня бацькоўскія сходы прайшлі ў Добрынскім дзіцячым садзе і Мікіціхінскай школе. Інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС Уладзіслаў Салабута расказаў, што сёлета ў раёне зарэгістравана 18 пажараў (у якіх адзін чалавек загінуў), 5 з іх адбыліся па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. Работнік РАНС нагадаў бацькам пра бяспеку ў час ацяплення печкамі і грубкамі (сёлета на Шуміліншчыне  з прыходам ацяпляльнага перыяду ў лістападзе зарэгістраваны 7 пажараў), пра тое, як важна ўстанавіць у доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У рэспубліцы  ў гэтым годзе зафіксавана больш за сто выпадкаў, калі пажарны апавяшчальнік ратаваў людзям жыцці.
Асабістая бяспека дзяцей і дарослых падчас правядзення навагодніх святаў звязана з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў. З 31 снежня мінулага года па 11 студзеня гэтага года ў рэспубліцы ад выбухаў піратэхнікі пацярпелі 34 чалавекі. У некалькіх выпадках дайшло і да лятальных зыходаў.
Пра папярэджанне правапарушэнняў, траўматызму, адказнасць за ўжыванне алкаголю і наркотыкаў непаўналетнімі расказала старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Алена Селязнёва.
Старшыня раённай арганізацыі ратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў нагадаў пра небяспеку тонкага лёду (сёлета ў раёне патанулі тры чалавекі).
Пра бяспеку пры выкарыстанні электрапрыбораў расказаў начальнік энергаінспекцыі Яўген Лебедзеў, які парэкамендаваў ставіць у электралічыльнікі аўтаномныя выключальнікі.
Бяспечныя паводзіны і клопат пра дзяцей павінны быць надзённымі, быць нормай.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 100 ад 23.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *