Заплатят ли надбавку за телёнка?

Общество Экономика

Надбаўка за цяля

У рэдакцыю звярнулася жыхарка райцэнтра В. І. Шнявіна, якая прасіла растлумачыць, калі будзе выплачана надбаўка за цяля, якога жанчына  сёлета здала ў райспажыўтаварыства.
Як патлумачылі спецыялісты райсельгасхарчу, усе жыхары раёна, якія здавалі сёлета цялят у сельгасарганізацыі, атрымалі грошы як за жывую вагу (3 рублі за кілаграм), так і рэспубліканскую надбаўку (30 капеек за кілаграм). Што тычыцца тых гаспадароў, якія здалі цяля ў райспажыўтаварыства, то ім пакуль толькі выплачаны кошт за цяля без надбаўкі. У адпаведнасці з пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2016 года № 19 “Аб надбаўках да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, закупаемую ў насельніцтва, у 2016 годзе”, права дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе надбавак да закупачных цэн за маладняк буйной рагатай жывёлы прадастаўляецца арганізацыям, якія купляюць цялят для далейшага дарошчвання і адкорму.  У сувязі з тым, што цяляты былі закуплены райспажыўтаварыствам для далейшага продажу ў ААТ “Лаўжанскае”, райпо не мае права выплачваць надбаўку са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Райвыканкамам і раённым Саветам дэпутатаў даручана адкрытаму акцыянернаму таварыству “Лаўжанскае” разгледзець пытанне  аб магчымасці выплаты здатчыкам цялят сумы, роўнай памеру рэспубліканскай надбаўкі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 100 ад 23.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *