“Не прасі палёгкі ў жыцця” — Мікалай Мароз выдаў новую кнігу

Духоўнае Мир увлечений Общество

“Не прасі палёгкі ў жыцця”
Пабачыла свет новая кніга Мікалая Мароза “Не прасі палёгкі ў жыцця”. Яна  знаёміць з творамі, невядомымі яшчэ чытачу. Аповесць “Русалка” – пра двух маладых журналістаў раёнкі, якім лёс наканаваў закахацца ў адну жанчыну. Адкрываюцца займальныя старонкі жыцця рэдакцыі, падаюцца вобразы супрацоўнікаў – каларытныя, нібы падгледжаныя з жыцця. Фінал сумны. Але гэта светлы сум, не трагічны, не фатальны.
Другая аповесць  “На ўсё свой час”  іншага характару, тым не менш таксама пра каханне. Але каханне, калі хочаце, з болем і суровымі пошукамі шчасця. Шчасця, да якога пакутліва ідзе маладая работніца школы Ліяна Нехвядовіч. Не вельмі радасным і ўсцешаным было яе дзявоцтва (рана памёр тата), а тут зацяжарала ад чалавека, які ўвайшоў у яе жыццё як айчым. Яна нараджае дзяўчынку, заканчвае школу, паступае ў ВНУ, вучыцца за настаўніцу і з цеплынёй успамінае пра бацьку сваёй Машкі, пра Канстанціна Мацвеевіча. Але ў яе муж, законны муж, ёсць каханак. Словам, дзіўнае і займальнае перапляценне лёсаў чалавечых.
У кнігу ўвайшлі, акрамя гэтага, тры апавяданні, таксама з багатымі жыццёвымі калізіямі, абразкі, разважанні пісьменніка, дарожныя нататкі, карацелькі (“Карацелькі – жыццё ў мініяцюры” – сцвярджае наш зямляк, пісьменнік і публіцыст Мікалай Мароз).
Калектыў рэдакцыі газеты “Герой працы”.
Надрукавана ў №37 ад 13.05.2016 г.



2 комментария по теме ““Не прасі палёгкі ў жыцця” — Мікалай Мароз выдаў новую кнігу

  1. Колькі каштуе кніга? Ці будзе прэзентацыя? Дзе можна яе купіць?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *