Шумилинский район подводит итоги 2016 года

Актуалии Президент Экономика

Выканаць запланаванае ў максімальна магчымым аб’ёме

У панядзелак 19 снежня пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Снарава прайшло сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы народнагаспадарчага комплексу раёна і выканання раённага бюджэту за 2016 год, абмеркаваны асноўныя задачы на 2017 год. У пасяджэнні браў удзел старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аблвыканкама Руслан Вінакураў.
З дакладам аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна і прагнозе на 2017 год выступіў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Доктараў.

Аб выкананні бюджэту за 11 месяцаў далажыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка.

“Вынікі выканання бюджэту раёна за студзень-лістапад 2016 года абумоўлены няпростымі эканамічнымі ўмовамі, – адзначыла Алена Савельеўна. – Зніжэнне тэмпаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, зніжэнне эфектыўнасці вытворчасці і рост страт негатыўна адбіваецца на выкананні раённага бюджэту па даходах. Чакаемае невыкананне гадавога плана па даходах ацэньваецца ў памеры 590,7 тыс. рублёў, што не дазволіць поўнасцю прафінансаваць запланаваныя расходы”.
З улікам работы рэальнага сектара эканомікі, падатковай базы дадатковых паступленняў у бюджэт Шумілінскага раёна ўсіх узроўняў паступіла 12067,4 тыс. рублёў, у тым ліку: у рэспубліканскі 3275,8 тыс. руб., у мясцовы 8791,5 тыс. руб., у тым ліку ў бюджэт раёна 8726,8 тыс. руб. У структуры даходаў 87% плацяжоў забяспечаны за кошт падаходнага падатку на фізічных асоб 45,1%), падатку на дабаўленую вартасць (16%), плацяжоў пры асаблівых рэжымах падаткаабкладання (6,4%), кампенсацыі выдаткаў дзяржавы (6,9%).
Выдаткі бюджэту за 11 месяцаў склаліся ў суме 23 387,1 тыс. рублёў, за кошт уласных сродкаў прафінансавана 37,3%, за кошт паступленняў з вышэйстаячага бюджэту – 62,7%.
Асноўныя артыкулы выдаткаў бюджэту: адукацыя – 40,6%, ахова здароўя – 18,0%, жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва – 18,3%, фізкультура, культура і сродкі масавай інфармацыі – 8,0%, агульнадзяржаўная дзейнасць – 7,5%, сацыяльная абарона – 5,3%.
На працягу года прымаліся меры па эканоміі бюджэтных выдаткаў (агульная сума эканоміі 185,4 тыс. руб.). У прыватнасці, за кошт аптымізацыі ўстаноў адукацыі эканомія склала 132,6 тыс. руб, па ўстановах аховы здароўя – 43,8 тыс. руб., культуры – 8,5 тыс. руб.
Дакладчык паведаміла пра планавыя паказчыкі бюджэту раёна на 2017 год.
Па выніках абмеркавання рэкамендавана вынесці азначаныя пытанні на зацвярджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў.

З даклада намесніка старшыні райвыканкама В. В. Доктарава
За 2016 год прасочваецца станоўчая дынаміка па экспарце тавараў (114,7% да 2015 года пры заданні 105%), колькасці працаўладкаваных грамадзян за кошт стварэння новых прадпрыемстваў (22 чалавекі пры заданні 22), удзельнай вазе запасаў у сярэднямесячным аб’ёме вытворчасці (29,3% пры заданні 40%). Забяспечана выкананне задання па вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму – 107,4%, рознічным тавараабароце – 103,7%, увядзенні агульнай плошчы жылах дамоў – 2750 кв. м (101,9% да задання), паказчык па энергазберажэнні – мінус 21,9% (пры заданні мінус 4%).

Сельская гаспадарка
За 11 месяцаў бягучага года тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 98,4% да ўзроўню 2015 года, у тым ліку ў жывёлагадоўлі – 114,8%, раслінаводстве – 75,2%. Асноўнай прычынай зніжэння валавой прадукцыі ў 2016 годзе з’яўляецца недаатрыманне прадукцыі раслінаводства з-за адсутнасці ў сельгасарганізацыях раёна свабодных грашовых сродкаў  для набыцця ў поўным аб’ёме мінеральных угнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў, запчастак для рамонту тэхнікі.
Вытворчасць малака склала 18 520 тон (98,3% да 2015 года). Павялічылі валавую вытворчасць малака ААТ “Прыдзвінскі” – 112,7%, КУСГП “Сіроцінскі” – 107% і “Мішневічы” – 104,8%, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” – 101,3%.
Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 1846,7 тоны (149,7%) Сярэднясутачныя прывагі па раёне склалі 466 грамаў.

Прамысловасць
У адыходзячым годзе назіраўся рост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах у цэлым па раёне да адпаведнага перыяду мінулага года на 14,8%, у тым ліку на Обальскім керамічным заводзе на 54,1%. УП ЖКГ вырабіла прамысловай прадукцыі на 101,5%.
На прадпрыемствах  малога і сярэдняга бізнесу дадзены паказчык забяспечаны: ЗВПУП “Славянскі прадукт” – 197,9%, СТАА “Вежа” – 247,1%, цэх СТАА “Вітконпрадукт” – 98,7%, ПП “Легна” – 135,3%, МВ-17 – у 3,3 раза.
На ААТ “Обальскі керамічны завод” выраблена цэглы будаўнічай 14700 тыс умоўных штук (151,9% да мінулага года). Гэта звязана з завяршэннем мадэрнізацыі цэха №2 за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама і ўласных сродкаў (агульны кошт праекта склаў 10,7 мільёна рублёў).

Экспарт тавараў і паслуг
Экспарт тавараў за 9 месяцаў бягучага года склаў 2318,6 тыс. долараў ЗША.  Прадпрыемствамі раёна асвоены рынкі Расіі, Украіны, Германіі, Кітая, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Даніі, Бельгіі, сёлета прадукцыя пачала адгружацца ў Швейцарыю, В’етнам, Нідэрланды. Забяспечана дадатнае сальда знешняга гандлю ў 1820,9 тыс. долараў ЗША.
Экспарт паслуг знізіўся і склаў 42,2 тыс. долараў ЗША (63,4% да 2015 года). Выраслі транспартныя паслугі – 121,3%, турыстычныя – у 4,4 раза. Сальда знешняга гандлю паслугамі дадатнае – 19,1 тыс. долараў ЗША.

Рознічны гандаль

За 10 месяцаў 2016 года тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў 93,0% да 2015 года (па вобласці – 93,7%). Рознічны гандаль харчовымі таварамі складае 98,0%, нехарчовымі – 89,9%. Тэмп росту тавараабароту грамадскага харчавання склаў 103,7% (па вобласці – 100,2%).
Высокія паказчыкі росту рознічнага тавараабароту забяспечылі КУП БАН, “Ляжні”, “Тытунь”, “Вітконпрадукт”, філіял “Белпошта”, “Карынагандаль”, “Юліна”. Ніжэй за мінулагоднія паказчыкі спрацавалі: райспажыўтаварыства, АЗС, “Белтэлекам”. Удзельная вага райспажыўтаварыства ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту склала 19,2% (мінус 10,8% да пачатку года).

Жыллёвае будаўніцтва
Уведзена ў эксплуатацыю 2750 кв. м жылля – 40-кватэрны жылы дом у Шуміліне, 7 індывідуальных жылах дамоў, у тым ліку на сяле – 2 дамы. Асвоена 2021,8 тыс. рублёў, у тым ліку льготных крэдытаў – 1485,5 тыс. руб., уласных сродкаў забудоўшчыкаў – 356,3 тыс. руб., сродкаў раённага бюджэту – 180,0 тыс. руб.

Малы і сярэдні бізнес
На працягу шэрагу гадоў у раёне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя павелічэння колькасці арганізацый малога бізнесу. Цяпер у раёне працуе 117 мікра- і малых арганізацый, у якіх працуюць 556 чалавек. 23% арганізацый заняты ў сферы прамысловай вытворчасці і будаўніцтва, 20% – у гандлі , 42% – у транспартным абслугоўванні, 7% – у сферы паслуг, 7% – у сельскай гаспадарцы. Прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу ўносяць важкі ўклад у фарміраванне кансалідаванага бюджэту – 50,1% ад агульнай сумы паступленняў.

Зарплата
Сярэднямесячная зарплата за студзень-кастрычнік 2016 года склала 477,9 руб., у тым ліку за кастрычнік – 479,8 руб. (рост да мінулага года 3,6% і 5,8% адпаведна). У сельскай гаспадарцы зарплата склала 353,3 руб., прамысловасці – 569,7 руб., будаўніцтве – 552,1 руб., гандлі – 514,3 руб. Па ацэнцы намінальная налічаная зарплата за студзень-снежань 2016 года складзе 479,4 руб.

Жыллёва-камунальная гаспадарка

Сёлета выкананы рамонт 5 артэзіянскіх свідравін, 76 калонак, перакладзена 0,6 км водаправодаў, адрамантаваны 24 шахтавыя калодзежы. Заменены 5,4 км цеплавых сетак, выкананы рамонт 1140 кв. м дахаў, 980 м швоў сценавых панеляў, 1835 м цеплаізаляцыі труб у дамах. Перакладзена 781 м трубаправода ацяплення ў аграгарадку Мікіціха. Выкананы іншыя работы.

Сацыяльная сфера
Працягваецца аптымізацыя ўстаноў адукацыі раёна. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі выдаткавана 8642 руб., на бягучы рамонт – 46751 руб. Завершана будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, у якім створаны 22 новыя працоўныя месцы. Аднавіў работу дзіцячы дом сямейнага тыпу, у якім выхоўваюцца зараз 4 дзіцяці.
Праведзена аптымізацыя сеткі ўстаноў культуры, у выніку якой колкасць устаноў скарацілася да 50. Музычную адукацыю ажыццяўляюць дзве школы мастацтваў.
На рамонты і ўмацаванне матэрыяльнай базы медыцынскіх устаноў пайшло 64,7 тыс. і 19,3 тыс. руб. адпаведна.
За 2016 год нарадзілася 193 дзіцяці (на 7 менш, чым у 2015 го-дзе). На 1 студзеня 2016 года ў раёне пражывала 18 263 чалавекі, за мінулы перыяд – 18 235 чалавек. Знізілася колькасць працаздольных грамадзян да 8031 (2015 год – 8628 чалавек).
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 100 ад 23.12.2016 г.



2 комментария по теме “Шумилинский район подводит итоги 2016 года

  1. К вопросу о создании новых рабочих мест.
    …В посёлке Фариново Полоцкого района создали 250 новых рабочих мест. На площадях бывшего домостроительного комбината, который закрыли три года назад, появилось новое современное производство. Завод выпускает металлоконструкции, которые востребованы на внутреннем и на внешнем рынках. Среди заказчиков – крупные промышленные гиганты России и Италии…
    А в Шумилино — бассейн!!!! Аж на 22 рабочих места! Оптимальное решение — и инвесторов искать не нужно, и отчетность правильная и красивая!
    P.S.Интересно, когда новый глава Администрации президента завершит оптимизацию гос.органов (чего не сделал предыдущий, за что и поплатился),сокращенные работники испалкома в этот бассейн пойдут работать, для чего можно будет увеличить в нем количество вновь созданных рабочих мест, как раз на количество сокращенные в испалкома и снова красиво отчитаться!

  2. Просто интересно…местным органам власти известно что заканчивается 2016 год…а по суммам средних зарплат итоги аналогичные с 2013 годом.Три года дармоеды и тунеядцы в галстуках «грабят» бюджет района…и УМУДРИЛИСЬ сдать в эксплуатацию бассейн строившийся около 10 лет…в районе нужно делать показатели прокуратуре и КГК…ОТПРАВЛЯЯ «ПЕРЕДОВИКОВ» В СЛЕД ЗА ПЕРВЫМ ЗАМОМ….

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *