15 февраля — День памяти воинов-интернационалистов

Актуалии Общество

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты – жыхары Шумілінскага раёна!
15 лютага 1989 года апошняя калона савецкіх войскаў была выведзена з Афганістана. У календары памятных дат Рэспублікі Беларусь гэты дзень адзначаецца як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Штогод мы аддаём даніну памяці і глыбокай павагі ўсім нашым землякам, якія выконвалі воінскі і інтэрнацыянальны абавязак на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан.
Упэўнены, што ніхто з вас не забыў і ніколі не забудзе жудасных падрабязнасцяў той лакальнай вайны, якая стала іспытам для ваеннаслужачых,  трагедыяй для ўсяго народа. У той час  вы праявілі сапраўдны гераізм, адвагу і стойкасць. Мы заўсёды будзем памятаць і  ганарыцца подзвігам нашых землякоў – воінаў-інтэрнацыяналістаў – жывых і загінуўшых.  Вы працягваеце аддаваць усе свае сілы Айчыне, працуючы на карысць сваёй сям’і і сваёй малой Радзімы – Шуміліншчыны, удзельнічаеце ў ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Дарагія землякі! У гэты памятны дзень прыміце шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Раённы выканаўчы камітэт.                                           Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №13 ад 14.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *