“Хрыстос нарадзіўся… З неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца”

Духоўнае Общество

“Хрыстос нарадзіўся… З неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца”

Глыбокапаважаныя жыхары Шуміліншчыны, Браты і Сёстры, хрысціяне і людзі добрай волі! “Хрыстос нарадзіўся… З неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца”. Бог прымае чалавечае цела і пачынае жыць паміж нас дзеля таго, каб мы былі ўпэўненыя: калі Ён здзейсніў гэта аднойчы, то гэта азначае назаўсёды і ў кожным здарэнні. Апрамененыя ззяннем Зоркі Віфлеемскай, з нагоды надыходзячых Святаў Божага Нараджэння і Новага 2017 Года, хачу пажадаць вам сапраўднага супакою і ўпэўненасці на кожны дзень. Няхай Маленькі Езус не будзе ў гэтым часе самотны, а ўзрадуецца вашымі адведзінамі ў святынях, адкуль вы Яго занясеце ў сваю штодзённасць.
Шчасця вам, спакойных Святаў і моцнага здароўя.
Набажэнствы на Святы:
24 снежня: 22.00 Мішкавічы, 23.00 Обаль, 0.00 Шуміліна;
25 снежня: 9.00 Шуміліна, 11.30 Мішкавічы, 13.00 Обаль.
а. Анджэй ЮХНЕВІЧ ОМІ, настаяцель Прыхода Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.
Надрукавана ў № 100 ад 23.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *