Жители Шумилинского района высказали ряд предложений по улучшению работы милиции

Общество

Пра распіццё алкаголю, пешаходныя пераходы і правілы прыпынку

Работнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь правялі маніторынг  работы міліцыі на тэрыторыі нашага раёна. Ад жыхароў раёна паступіла шмат заўваг і прапаноў.
Так, грамадзяне выказаліся за актывізацыю работы міліцыі па прыцягненні да адказнасці  пешаходаў, якія парушаюць Правілы дарожнага руху пры пераходзе праезнай часткі ва неўстаноўленых месцах па вуліцах Сіпко і Юбілейная. Трэба адзначыць, што ў гэтым накірунку супрацоўнікі ДАІ працуюць кожны дзень: за студзень-лістапад гэтага года прыцягнута да адказнасці 85 пешаходаў. На вуліцы Сіпко ўстаноўлена металічная бар’ерная агароджа для недапушчэння свабоднага выхаду пешаходаў на праезную частку. У ходзе кантролю за дарожным рухам на гэтым участку супрацоўнікамі ДАІ складзена 25 пратаколаў на вадзіцеляў, якія не прапусцілі пешаходаў.
Жыхароў райцэнтра непакояць факты парушэння абмежаванняў хуткасці на вуліцах Сіпко і Юбілейная. На гэтых участках руху за перавышэнне хуткасных рэжымаў прыцягнута да адказнасці 400 вадзіцеляў.
Рэспандэнты ўзнімалі праблему парушэння вялікагрузнымі транспартнымі сродкамі правілаў прыпынку і стаянкі ў Шуміліне. У ходзе праведзеных адпрацовак супрацоўнікамі ДАІ за дадзенае правапарушэнне прыцягнуты да адказнасці чатыры вадзіцелі.
Многа жыхароў райцэнтра выказаліся за ўстаноўку пешаходнага перахода на вуліцы Ленінскай (ля будынка райспажыўтаварыства). Пешаходны пераход быў абсталяваны.
Некаторыя нашы землякі закраналі пытанне асвятлення вуліц. Аддзяленнем ДАІ штодзень кантралюецца гэта пытанне. Асаблівая ўвага звяртаецца на асветленасць пешаходных пераходаў і вуліц у райцэнтры. У выпадку выяўлення парушэнняў пра гэта паведамляецца адказным асобам, а за несвоечасовае рэагаванне  выносяцца прадпісанні.
Некаторыя грамадзяне прасілі адрамантаваць дарожнае пакрыццё на вуліцах у Шуміліне і на аўтадарозе Обаль-Лявонава-Мішкавічы-Ляжні. Аддзяленнем ДАІ ў маі гэтага года  ініцыяваны ямкавы рамонт гэтай дарогі і выдадзена прадпісанне аб правядзенні рамонту на вуліцах Шуміліна. Таксама было праведзена абследаванне вуліцы Мясаедава ў райцэнтры на прадмет абсталявання тратуара, які запланавана зрабіць да 2019 года.
Немалаважным фактарам бяспекі грамадзян з’яўляецца прафілактыка п’янства. Жыхары райцэнтра расказалі, што пачасціліся факты распіцця алкагольных напіткаў паблізу аўтобусных станцый, а таксама ў двары дома № 65 на вул. Юбілейная ў Шуміліне. Супрацоўнікамі РАУС штодзень ажыццяўляецца кантроль гэтых месцаў. Да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за распіццё алкагольных напіткаў і з’яўленне ў нецвярозым выглядзе на аўтастанцыі і на вуліцы Юбілейнай прыцягнута 18 грамадзян (а ўсяго ў раёне – 341 чалавек).
Аляксандр ДЗМІТРЭНКА, начальнік РАУС.
Надрукавана ў №101 ад 27.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *