Выбрали лучшего парикмахера района

Актуалии Общество

Фантазіравалі майстры прычосак
Конкурс прафесійнага майстэрства сабраў у мінулую пятніцу ў цырульні раённага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва  нямала кліентаў. Жаданне зрабіць прыгожую конкурсную прычоску выказалі не толькі дамы. У суседняй зале ахвотна занялі крэслы мужчыны. Майстры прычосак дзейнічалі ўпэўнена і з фантазіяй. Нажніцы, расчоскі і фены ў іх умелых руках хутка прыдавалі валасам задуманыя формы.
Трэба сказаць, што на цырульнікаў пашанцавала ўсім кліентам. З кожным працавалі сапраўдныя майстры. Журы ў складзе начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама М. Я. Ганчаровай, дырэктара райбыткамбіната В. П. Бабічава і галоўнага інжынера прадпрыемства М. Ф. Дзегцярэнкі, спецыяліста раённай арганізацыі БРСМ В. І. Васілеўскай, касіра райбыткамбіната Г. В. Зубаравай ацанілі творчую работу майстроў, адзначылі іх добрыя тэарэтычныя веды і аб’явілі вынікі конкурсу. У намінацыі “Лепшая крэатыўная работа” вызначыліся Наталля Максімовіч і Надзежда Палечанкова. Алена Дземянцей і Таццяна Смолікава былі адзначаны у намінацыі “Лепшая стыльная прычоска”. У намінацыі “Лепшая класічная прычоска” майстэрства паказалі Крысціна Навуменка і Святлана Белабосава.
Ад імя арганізатараў конкурсу (аддзела па справах моладзі райвыканкама) каштоўныя падарункі намінантам дарыла Марына Ганчарова. Ганаровыя граматы і кветкі ад камбіната бытавога абслугоўвання ўручыў М. Ф. Дзегцярэнка. А ад кліентаў майстрам – прыемныя ўдзячныя словы.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №39 ад 27.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *