Где в Шумилино можно покататься на коньках?

Актуалии Здоровье Спорт, туризм

Дзе пакатацца на каньках?

Вось, нарэшце, наступіла цудоўнае зімовае надвор’е. Сонца, мароз. Што можа быць лепш для актыўнага адпачынку, для таго, каб правесці час на каньках ці лыжах?  “Дзе ў Шуміліне можна пакатацца на каньках? Як працуе пракат канькоў?” – з такімі пытаннямі звярнуліся да дырэктара фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Юрыя МЯСАЕДАВА:
– Усе жадаючыя могуць пакатацца на каньках на хакейнай пляцоўцы, якая месціцца на гарадскім стадыёне. У вячэрні час яна асвятляецца, ёсць музычнае суправаджэнне.

У адміністрацыйным будынку на стадыёне арганізаваны пракат канькоў і лыжаў. Пракат працуе штодзённа з 9.00 да 21.00.  На сённяшні дзень мы можам прапанаваць 21 пару канькоў розных памераў, адна гадзіна арэнды канькоў ці лыжаў каштуе 1,81 руб.
Заліты каткі ля СШ №1 г. п. Шуміліна. Тут таксама працуе пракат канькоў. Кошт – 1,81 руб. за гадзіну.
У бліжэйшы час  павінен быць заліты каток  у “верхнім горадзе”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *