В Шумилино в напряжённой борьбе прошло зимнее многоборье «Здоровье»

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Перамаглі мацнейшыя

Мнагабор’е “Здароўе”  – адзін з самых паспяховых відаў спаборніцтваў для юных шумілінскіх спартсменаў.  Каманда Шуміліншчыны пастаянна змагаецца за прызавое месца на абласных стартах. Так, напрыклад, два гады таму сталі трэцімі на летнім  абласным мнагабор’і.  Нашы спартсмены ўваходзяць у склад абласной зборнай, вельмі годна выступаюць  на рэспубліканскім этапе, паказваюць адны з лепшых вынікаў па рэспубліцы.
Таму раённае мнагабор’е “Здароўе” заўсёды праходзіць у цікавай і напружанай барацьбе. Не сталі выключэннем і апошнія спаборніцтвы, якія прайшлі ў райцэнтры на мінулым тыдні.
Для настаўнікаў фізічнай культуры гэта своеасаблівая справаздача: спартсмены са школ павінны паказаць лепшыя вынікі ў стральбе з пнеўматычнай зброі, скачках у даўжыню, адцісканні і падцягванні. Каманда фарміруецца з двух чалавек  (хлопчык і дзяўчынка) з 5-11 класаў.
У чацвер на старт выйшлі каманды з гарадскіх школ. Шумілінскія СШ №1 і СШ №2, раённая гімназія і Обальская СШ выставілі на спаборніцтвы добра падрыхтаваныя каманды, у некаторых відах спорту разрыў паміж удзельнікамі складаў усяго некалькі ачкоў. У выніку перамогу святкавала каманда Обальскай СШ (настаўнікі фізкультуры В. А. Гусакоў і П. В. Ганушчанка), другое месца ў раённай гімназіі (С. П. Вашадок).
Хапіла барацьбы і спартыўнай інтрыгі ў пятніцу, калі спаборнічалі юныя спартсмены з вясковых школ. У камандным заліку перамагла Мікіціхінская СШ (А. Я. Асташонак), другой стала Слабадская школа (У. А. Кучко), трэцяй – Башнёўская (Я. А. Асташонак).
Матэрыялы падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *