Ремонт шумилинской больницы. Государство и бизнес – объединить усилия в общем деле

Актуалии Здоровье Общество

“Міласэрнасць адчыняе вароты ў рай”
Прадпрымальніцтва, бізнес і дабрачыннасць – гэтыя паняцці звязаны паміж сабой непарыўна. Бо паспяховы чалавек заўжды мае патрэбу падзяліцца сваім поспехам, прадэманстраваць яго грамадству, і найлепшым спосабам гэта зрабіць з’яўляецца дабрачыннасць. Дапамагчы таму, хто мае патрэбу ў гэтым – што можа быць больш карысным і высакародным для грамадства і для чалавека, для ягонай душы.
Традыцыі дабрачыннасці маюць устойлівыя карані ў нашым раёне. Дзіцячы сацыяльны прытулак, бальніца сястрынскага догляду не застаюцца без увагі добрых людзей ніколі. Адгукнуліся шумілінскія прадпрымальнікі і на будаўніцтва праваслаўнага храма ў райцэнтры – 15,4%  сабраных грошай унесена прыватным сектарам.
11 красавіка ў райвыканкаме адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з прадстаўнікамі дробнага і сярэдняга бізнесу, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія працуюць у раёне. Адкрываючы сустрэчу, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава падкрэсліла значнасць супрацоўніцтва прыватнага сектара эканомікі раёна з уладамі ў стваральнай дзейнасці на карысць грамадства. Яна шчыра падзякавала ўсім, хто не застаецца раўнадушным і адклікаецца на дабрачынныя справы. А на парадку дня  пытанне аб удзеле малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў у рамонце тэрапеўтычнага аддзялення.
Быў прадэманстраваны слайд-фільм пра тое, што ўжо зроблена ў Шумілінскай цэнтральнай бальніцы і што патрабуе неадкладнага рамонту. За 2011-2013 гады быў завершаны рамонт даху бальніцы над усімі асноўнымі карпусамі. Праведзена  рэканструкцыя аперацыйнага блоку і рэанімацыйнага аддзялення, зроблены рамонт у дзіцячым аддзяленні і ў дзённым стацыянары, новыя  вокны пастаўлены ў хірургічным аддзяленні. Нашы сябры з Нідэрландаў дапамаглі з абсталяваннем харчаблоку бальніцы. Але пасля завяршэння работы на даху паўстала пытанне рамонту бальнічных аддзяленняў, і ў першую чаргу тэрапеўтычнага, якое найбольш пацярпела ад дзіравага даху.
“Рамонт у бальніцы не спыняецца, – заўважыла Ірына Мікалаеўна. – Але грошай на ўсё не хапае, а хочацца менш ствараць незручнасцей хворым і персаналу бальніцы”. Старшыня райсавета звярнулася да прадпрымальнікаў з просьбай дапамагчы з рамонтам аддзялення.
У нашай краіне і вобласці ёсць такі вопыт у Пастаўскім, Докшыцкім, Лёзненскім раёнах. З улікам гэтага вопыту раённыя ўлады прапануюць аб’яднаць намаганні дзяржавы і прыватнага сектара – прадпрымальнікі дапамогуць з набыццём будаўнічых матэрыялаў (на гэта трэба каля 500 мільёнаў рублёў), а бюджэт дае грошы на будаўнічыя работы і абсталяванне (больш за 800 мільёнаў). Гэта дазволіць правесці рамонт тэрапеўтычнага аддзялення арганізавана, якасна і ў сціслыя тэрміны. А правесці рамонт неабходна за летнія месяцы, калі колькасць пацыентаў мінімальная, падкрэсліла І. М. Новікава. У бліжэйшы час у аддзяленні будуць заменены вокны. Дапамагчы трэба з заменай, у першую чаргу, дзвярэй ў палатах, з набыццём пліткі для пола і сцен, з рамонтам санвузлоў, з усталяваннем душавых кабін.

Галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ  К. Ф. Баканаў патлумачыў, што ў тэрапеўтычным аддзяленні не было рамонту з дня адкрыцця бальніцы, з 1986 года. Яно прымала галоўны ўдар, калі працякаў дах, таму цяпер ягоны стан найбольш нездавальняючы, прытым, што на яго прыходзіцца найбольшая колькасць пацыентаў.
Загадчык аддзялення В. В. Улюценка расказаў, што штогод праз аддзяленне праходзіць да 1200 хворых. Віктар Васільевіч нагадаў, што міласэрнасць – гэта асноўны прынцып славянскай духоўнасці. У манастырах існуе прыказка “ Малітва даводзіць да варот раю, а адчыняе іх міласэрнасць”.
Пасля такога звароту медыка ў зале панавала атмасфера нейкага разумення сітуацыі і згоды. Было вырашана да 15 мая пералічыць патрэбныя сродкі на пазабюджэтны рахунак бальніцы:
“Установа аховы здароўя “Шумілінская ЦРБ”, 211260, г.п. Шуміліна, вул. Суворава, 1. Разліковы рахунак 3632023795028 пазабюджэт, ЦБП №225 г.п Шуміліна філіяла 200 ВАУ ААТ “ААБ “Беларусбанк” МФО 635 УНП 300036999.
Таксама было ўзнята пытанне аб удзеле прадпрымальнікаў у рэспубліканскім суботніку. Старшыня штаба па правядзенні суботніка, намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў расказаў, што сёлетні суботнік прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі і Году гасціннасці. Таму грошы, якія зароблены на суботніку, пойдуць на аднаўленне і рамонт помнікаў,  воінскіх пахаванняў, мясцін воінскай славы, добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна. Ён нагадаў, што прыватны бізнес даволі актыўна ўдзельнічае ў грамадскай справе. Так, у мінулым годзе ад прыватнага бізнесу на рахунак суботніка паступіла каля 7 мільёнаў рублёў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



1 комментарий по теме “Ремонт шумилинской больницы. Государство и бизнес – объединить усилия в общем деле

  1. Идея хорошая. вид изнутри в нашей больнице правда мрачноватый. А всем миром может что-то и изменится к лучшему.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *