19 студзеня – Дзень выратавальніка

Актуалии Безопасность Общество

19 студзеня – Дзень выратавальніка

Паважаныя супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны працы! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам  –  Днём выратавальніка!
За час існавання службы выратавальнікаў ваш калектыў не раз даказваў сваю арганізаванасць, надзейнасць і прафесіяналізм.
Сваімі адносінамі да справы, дакладнай і аператыўнай работай вы заслужылі давер і шчырае прызнанне  жыхароў Шумілінскага раёна. Яны спадзяюцца на вас, ваш вопыт, аператыўнасць і бясстрашнасць, таксама ведаюць, што ў цяжкую хвіліну кожны можа разлічваць на своечасовую дапамогу і падтрымку.
Вы аператыўна выязджаеце на  трывожныя выклікі, рызыкуеце ўласным жыццём дзеля выратавання іншых – гэта заслугоўвае ўхвалення, але не менш важна прагназаванне і папярэджанне надзвычайных сітуацый, прафілактычная работа інспекцыі нагляду і прафілактыка сярод насельніцтва.
Упэўнены, што ваш калектыў і надалей будзе прыкладам цвёрдай дысцыпліны, сумленнай службы, а таксама надзейнай апорай для ўсіх жыхароў нашага раёна пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Прыміце  ў гэты святочны дзень шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту,  узаемаразумення і  згуртаванасці ў калектыве, далейшых поспехаў у выкананні пастаўленых перад аддзелам задач!
Раённы выканаўчы камітэт.                                         Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №5 ад 17.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *