В уголовном деле бухгалтеров Шумилинской ПМК-70 поставлена точка

Актуалии Общество Экономика

Бухгалтарская справа

З чаго пачынаецца няволя? Калі чалавек перастае належаць самому сабе? Тады, калі за ім зачыняюцца краты? Пэўна ж, не. Свабода губляецца паступова, здае свае пазіцыі па сантыметру. Чалавек можа і не заўважаць гэтага, не адчуваць небяспекі. Яму можа здавацца, што ўсё па-ранейшаму, што ён – свабодны. Ён ходзіць, дзе хоча, есць, што спадабаецца, сам выбірае сабе сяброў. Але ён ужо ў няволі. Ён сам аднойчы добраахвотна зрабіў першы, хоць яшчэ зусім невялічкі, крок да астрога. А неўсвядомленая няволя абавязкова набудзе тую, зразумелую кожнаму, форму – гэта справа часу.
Пра тое, што вядзецца расследаванне фінансавай афёры, правернутай бухгалтарамі Шумілінскай ПМК-70, гаварыў літаральна ўвесь горад.  Прымаючы пад увагу небывалыя для нашага невялікага гарадка памеры скрадзенага, працяглы час здзяйснення злачынства, колькасць людзей, тым ці іншым чынам замешаных у справе, можна зразумець такі грамадскі рэзананс.
Раённая газета да цяперашняга часу не звярталася да гэтай тэмы, але праз сайт раёнкі, па тэлефоне і падчас сустрэч людзі часта адрасавалі журналістам просьбу раскрыць усе падрабязнасці “гучнай справы” на старонках “ГП”. Сёння, калі следства скончана, а прыгавор у адносінах да трох жанчын – былых бухгалтараў ПМК-70 – ужо ўступіў у законную сілу, можна расставіць усе кропкі над “і”.
Судом Шумілінскага раёна пад старшынствам суддзі Кацярыны Унуковіч у адкрытым судовым пасяджэнні была разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні Жанны К., Наталлі П. і Алены К.

Усё геніяльнае – проста
Бухгалтары, карыстаючыся даверам кіраўнікоў прадпрыемства (іх групоўка дзейнічала на працягу некалькіх год, за гэты час не раз мянялася кіраўніцтва ПМК-70), пералічвалі на свае рахункі, рахункі сваіх блізкіх, што  працавалі там жа, завышаныя сумы зарплаты. Як гэта адбывалася, спытаеце вы? Хіба магчыма на працягу некалькі год тайна абіраць прадпрыемства так, каб ніхто пра гэта не здагадаўся. А ўсё геніяльнае, як і заўжды, аказалася проста.
Алена К., якая займала пасаду вядучага бухгалтара, займалася налічэннем заработнай платы, стварала для гэтага электронныя спісы. Са студзеня 2011 па красавік 2014 года яна кожны месяц завышала зарплату сабе, свайму сужыцелю і дачцэ, якія таксама працавалі на прадпрыемстве.
Электронныя спісы з павялічанымі сумамі яна перадавала галоўнаму бухгалтару – спачатку Жанне К., а затым Наталлі П, якія перадавалі іх у камп’ютарныя сістэмы “Кліент-Банк”. У выніку завышаныя сумы налічваліся на карт-рахункі Алены К., яе сужыцеля і дачкі. Пасля таго, як банкі пералічвалі грошы, жанчына выдаляла завышаныя выплаты, а ўводзіла сумы, якія сапраўды павінны былі быць ім пералічаны ў якасці зарплаты. У выніку несапраўдныя сумы не былі адлюстраваны ў бухгалтарскім уліку прадпрыемства.
Такім чынам, за азначаны перыяд вядучы бухгалтар Алена К. выкрала грашовыя сродкі ПМК-70 на агульную суму больш за 260 мільёнаў рублёў (усе лічбы прыводзяцца да дэнамінацыі). Цікава, што калі, напрыклад, у студзені 2011 яна “дазволіла сабе” прыбраць да рук усяго 300 тысяч чужых грошай, то ў маі 2012 гэта сума павялічылася да трох мільёнаў, у лістападзе 2012 года яна прыхапіла больш за восем мільёнаў, а ў студзені 2014 гэта сума ўзрасла да 20-ці мільёнаў. Апетыты, як бачна, раслі.
Па той жа схеме пры саўдзельніцтве Алены К. дзейнічала і бухгалтар другой катэгорыі (у будучым галоўны бухгалтар прадпрыемства) Наталля П. Напрыклад, у перыяд са студзеня 2011 па чэрвень 2013 года на рахункі свой і свайго мужа жанчына ўносіла завышаныя сумы зарплаты.
У выніку такіх маніпуляцый за гэты час прадпрыемства страціла амаль 60 мільёнаў рублёў. Жанчыны ў судзе адмаўлялі той факт, што дзейнічалі па дамоўленасці. Маўляў, у адзін і той жа час, па адной і той жа схеме “працавалі” паасобку, не здагадваючыся аб намерах адна адной. Але судом было даказана адваротнае.
Галоўны бухгалтар Жанна К., зноў жа сумесна з вядучым бухгалтарам Аленай К., таксама паляпшала свой дабрабыт незаконным спосабам. Жанна К. расказала, што ў чэрвені 2012, заўважыўшы, што Алена К. завышае сабе сумы заработнай платы, папрасіла завышаць зарплату і ёй.
Галоўны бухгалтар з’яўлялася ўладальнікам ключа электроннага лічбавага подпісу і шыфравання. Яны дзейнічалі па ўжо апісанай схеме. Са жніўня 2012 па чэрвень 2013 яны “палегчылі” казну ПМК-70 на больш як 230 мільёнаў рублёў.
У чэрвені 2013 года пасаду галоўнага бухгалтара ПМК-70 заняла ўжо вядомая нам Наталля П. і прыняла паўнамоцтвы па распараджэнні грашовымі сродкамі ПМК-70, якія знаходзяцца на банкаўскіх рахунках прадпрыемства.
Жанна К. пайшла на пенсію, а Алена і Наталля прадоўжылі свой “бізнес”. Спыняцца менавіта тады, калі “сістэма” адладжана, а пакараннем і не пахне, жанчыны не збіраліся. Яны працягвалі махляваць з камп’ютарнымі праграмамі, электроннымі спісамі, карт-рахункамі.
У справу аказаліся ўцягнуты людзі, якія нават і не падазравалі, што з’яўляюцца вінцікамі ў адпрацаваным зладжаным механізме. Напрыклад, банкаўскія служачыя, кіраўнікі ПМК-70 і іншыя сумленныя работнікі прадпрыемства.
У крымінальнай справе апісваецца яшчэ некалькі эпізодаў крадзяжоў. У цэлым даказана, што прадпрыемства “скублі” са студзеня 2011 па май 2014 года.  ПМК-70 прычынены агульны матэрыяльны ўрон на суму ў амаль 700 мільёнаў рублёў.
Абвінавачаныя пакрылі ўрон, і гэту акалічнасць суд прызнаў змякчаючай адказнасць. Таксама на іх карысць спрацавала тое, што раней жанчыны не прыцягваліся да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці і як асобы характарызаваліся станоўча. Яны, дарэчы, раскаяліся ў зробленым.
Апроч прад’яўленага ўрону Шумілінская ПМК папрасіла суд спагнаць суму працэнтаў з улікам стаўкі рэфінансавання ў больш як 200 мільёнаў рублёў, якую жанчыны пакрылі часткова.

“Узяць пад варту ў зале суда”
Суд прызнаў вінаватай Жанну К. у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры, і ў адпаведнасці з заканадаўствам прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць год з адбываннем у выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і іншымі абмежаваннямі.
Наталлю П. прызналі вінаватай у крадзяжы маёмасці шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму няправільнай інфармацыі, здзейсненым у буйным памеры, а таксама ў завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, здзейсненым паўторна, у асабліва буйным памеры.
У выніку ёй было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць з паловай год з адбываннем у выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і іншымі абмежаваннямі.
Алену К. прызналі вінаватай у крадзяжы маёмасці шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму несапраўднай інфармацыі, здзейсненым у асабліва буйным памеры; вінаватай у садзейнічанні ў крадзяжы шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, здзейсненым у буйным памеры; вінаватай у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры; вінаватай у садзейнічанні ў завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай  з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, здзейсненым у асабліва буйным памеры.
У выніку жанчыне было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 6 год і 10 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і іншымі абмежаваннямі.
Тэрмін пакарання вылічваецца з 29 чэрвеня 2016 года. Жанчын заключылі пад варту прама ў зале суда.

Колькі вяровачцы не віцца…
Думаецца, многія прымераць на сябе сітуацыю і паразважаюць, ці змог бы, скажам,  я ў такой сітуацыі дазволіць сабе красці. Больш таго, ёсць і такія, хто не лічыць абкраданне прадпрыемства за злачынства, маўляў, не ў людзей жа кралі. Іншыя скажуць, што засцерагчыся ад спакусы вельмі складана – лепш, калі яе наогул няма. У любым выпадку, калі ў падсвядомасці верціцца нешта накшталт: “Ад крадзенага не пасыцееш” ці “Колькі вяровачцы не віцца, а канец будзе”, лепш прыслухацца да ўнутранага голасу і жыць сумленна. А злодзей павінен сядзець у турме, як казаў у вядомым фільме герой У. Высоцкага.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2016 г.



6 комментариев по теме “В уголовном деле бухгалтеров Шумилинской ПМК-70 поставлена точка

  1. В КОНКРЕТНОМ ЖЕ СЛУЧАЕ БЛИЖЕ СЛЕДУЮЩЕЕ…Согласно библейскому преданию, у древних евреев существовал обряд: в специальный день грехоотпущения первосвященник возлагал руки на голову живого козла, перенося на него тем самым грехи своего народа. После этого козел изгонялся в пустыню…
    НАШЛИ КОЗЛОВ ОТПУЩЕНИЯ…А ЧТО РЕДАКЦИЯ ТАК ОБТЕКАЕМО ПИШЕТ:»У справу аказаліся ўцягнуты людзі, якія нават і не падазравалі, што з’яўляюцца вінцікамі ў адпрацаваным зладжаным механізме. Напрыклад, банкаўскія служачыя, кіраўнікі ПМК-70 і іншыя сумленныя работнікі прадпрыемства.»САМИМ НЕ СМЕШНО…СКРУТИТЬ 200 ТЫС ДОЛЛАРОВ НА ЗАРПЛАТЫ ….ДА И НЕ СИЛЬНО ЧАСТО МЕНЯЛОСЬ ТАМ РУКОВОДСТВО,УЧИТЫВАЯ ЧТО НЫНЕШНИЙ РУКОВОДИТЕЛЬ ЭТУ «СХЕМУ» И ВЫЯВИЛ И ОН ЛОГИЧЕСКИ НЕ ПРИЧАСТЕН…
    ГЛЕБ ЕГОРОВИЧ ВЕРНО СКАЗАЛ:» ВОР ДОЛЖЕН СИДЕТЬ В ТЮРЬМЕ»…ТАК ЧТО ТОЧКУ СТАВИТЬ РАНО КОГДА ДЕЛО ПЕРЕДАНО НА ПЕРЕСМОТР..А СИДЕТЬ ЗА ДРУГИХ НИКТО НЕ ХОЧЕТ

  2. Кропку ў гэтай гісторыі ўжо паставіў абласны суд пасля перагляду справы. Так нам паведамілі ў судзе раённым. Прыгавор уступіў у законную сілу 9 верасня.

  3. Бывший гендиректор «Борисовдрев» Владимир Мальцев,действительно отсидел только за то что стал директором, подписав соответствующие документы. А в данном случае,руководители разве не подписывали документы с суммами на заработную плату? Если подписывали, значит не вникали в суть документов.Т.е. проявляли приступаю халатность. На «Борисовдрев» за все ответил руководитель(ни чего, в принципе не совершивший), а тут (детский лепет) «руководители часто менялись» и поэтому не при чем! А разве не при чем те, кто утверждал таких горе руководителей на их должности? Руководителей которые не в состоянии контролировать ситуацию.Бухгалтера виноваты, «спору нет», но кто создал условия для их махинаций, разве он(они) не виновен(виновны).Не хочется верить, что они не виновны только потому, что принадлежат к вертикали власти.

  4. ВЫВОД ТОЛЬКО ОДИН И КТО УТВЕРЖДАЛ И КТО РУКОВОДИЛ БЕЗ СОМНЕНИЯ В «ТЕМЕ»…КТО УТВЕРЖДАЛ В ПОСЛЕДСТВИИ ЗА «ОТКАТЫ» ОТДАЛ СВОЮ ДОЛЖНОСТЬ «ПРИЕМНИКУ»…И НЕ НУЖНО ИЗОБРЕТАТЬ КОЛЕСО В ВИДЕ «ДЕЛА ПРОСТЫХ БУХГАЛТЕРОВ»…

  5. ДЕЛО ШИТО БЕЛЫМИ НИТКАМИ…ДУМАЮ ЗАМ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ ИЛИ САМ ПРЕДСЕДАТЕЛЬ ВЕРХОВНОГО СУДА ОТПРАВЯТ ДЕЛО НА ДОП РАССЛЕДОВАНИЕ…ВОТ ТОГДА И БУДЕТ «КРОПКА»

  6. Уступленне прысуда ў сілу не пазбаўляе права на зварот у іншыя інстанцыі наконт нагляду за правамоцнасцю рашэння. У Вярхоўным судзе могуць накіраваць на перагляд іншымі суддзямі гэтую справу…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *