Без навукі сучасная вытворчасць немагчыма

Актуалии Президент

Без навукі сучасная вытворчасць немагчыма

Учора ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання, у рамках якога ў працоўных калектывах арганізацый раёна адбыліся сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі райвыканкама. Тэма дня інфармавання – “2017 год – Год навукі ў Беларусі”.
Група, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, сустракалася з калектывам раённай ветэрынарнай станцыі. Кіраўнік раёна пазнаёміў прысутных з асноўнымі напрамкамі развіцця беларускай навукі. Без навукі немагчыма ніякая сучасная вытворчасць, таму ў нашай краіне навуковым даследаванням надаецца важная роля. Сярод навуковых прыярытэтаў беларускіх вучоных знаходзяцца даследаванні ў галіне IТ-тэхналогій, нафтахіміі і фармацэўтыкі, навуковае суправаджэнне будаўніцтва Астравецкай АЭС і вывучэння космасу.
Не абышлі навуковыя адкрыцці і наш раён. Сёлетнія даследаванні на археалагічным комплексе X-XII стагоддзяў на беразе Заходняй Дзвіны ў Шумілінскім раёне ўвайшлі ў дзясятку важнейшых навуковых адкрыццяў года ў Беларусі.
Кіраўнік раёна правёў адкрытую размову аб ролі і значэнні райветсанцыі, спецыялістаў ветэрынарнай службы ў развіцці галіны жывёлагадоўлі ў гаспадарках раёна. Старшыня райвыканкама  выказаў спецыялістам падзяку за работу, але адзначыў, што колькасць нявырашаных пытанняў застаецца вялікай, што роля ветслужбы пастаянна ўзрастае і пашыраецца, таму на спецыялістаў службы кладзецца адказнасць за многія пытанні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Пасля сустрэчы супрацоўнікі райветстанцыі мелі магчымасць задаць пытанні кіраўнікам раённых службаў, якія прысутнічалі на сустрэчы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *