25 ліпеня — Дзень пажарнай службы

Актуалии Власть Официально

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ва ўсе часы пажарная служба была пачэснай і адказнай, яна патрабавала мужнасці, гераізму, сілы і дабраты. Вы заўсёды, нават у самых складаных сітуацыях, застаецеся вернымі свайму службоваму абавязку, сумленна выконваеце свае абавязкі па папярэджанню і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забяспечваеце пажарную бяспеку населеных пунктаў раёна.
Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, прафесійнай удачы, шчасця і дабрабыту ва ўсім, сухіх рукавоў! Хай вам дораць толькі агонь душэўнай цеплаты.
Няхай у вашых сем’ях пануе мір, любоў і згода!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *