Отчётный концерт Шумилинской СШ №1 – традиционный успех у зрителей

Образование

Гармонія музыкі і танцаў
Справаздачны канцэрт СШ №1, які традыцыйна праводзіцца ў канцы мая, як заўсёды сабраў поўную залу гледачоў.
Перад пачаткам канцэрта на сцэну запрасілі пераможцаў абласных алімпіяд. Дырэктар школы М. З. Сямёнаў павіншаваў таленавітую моладзь і іх бацькоў, якія выхавалі такіх дзяцей. Ім – кветкі, падзякі,  памятныя падарункі і гучныя апладысменты.
Другая частка свята – канцэрт. Песні і танцы былі на любы густ – класічныя, лірычныя, патрыятычныя, сучасныя. Хапала і гумару.
Сямнаццаць гадоў таму ў СШ №1 атрымаў прапіску фестываль творчасці “І ў песні ёсць душа”. З той пары вучні радуюць яркімі і надзвычай яскравымі выступленнямі. Лепшыя з іх былі паказаны на канцэрце.
Зала ўзарвалася апладысментамі, калі сярод выступаючых назвалі і імя настаўніцы Т. У. Рубінай. Яна, аказваецца, не толькі сур’ёзны педагог, але і добрая спявачка.
Уразіў відэафільм “На апошнім рубяжы земляка”, прысвечаны Герою Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнку, чыё імя носіць школа.
Напэўна, справаздачны канцэрт школы спадабаўся ўсім. Гледачы не шкадавалі апладысментаў. У кожнага выступаючага – свой талент, свая адметнасць. А ў наступным годзе прыйдуць новыя таленты, новыя “зоркі”…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *