В Шумилинском районе выбрали лучшего учителя

Актуалии Новости Образование

“Калі слова і было ў пачатку, то сказаў гэта слова настаўнік…”

Конкурс – гэта не заўжды пра спаборніцтва і жаданне даказаць усім, што ты самы лепшы. Хаця і пра гэта таксама. Самая ж галоўная задача такога фармату дзейнасці, здаецца, – справакаваць ва ўдзельнікаў прафесійны энтузіязм і гарэнне, адкрыць другое дыханне. А калі гаворка ідзе пра конкурс “Настаўнік года”, то ў выйгрышы аказваюцца і самі ўдзельнікі, і калегі, якія сачылі за іх поспехамі, і, вядома, вучні, у клас да якіх прыйдуць запаленыя новымі ідэямі настаўнікі.
Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь у 2016-2017 гадах” праводзіцца ў чатыры этапы. Спачатку лепшых настаўнікаў і выхавальнікаў выбіралі ў адукацыйных установах раёна. І ў гэтым этапе паўдзельнічалі 36 чалавек, што, як заўважыла метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Часлава Мацуганава, значна больш, чым у мінулы раз.
Другі тур вывеў канкурсантаў на раённы ўзровень. Тут яны павінны былі зрабіць самапрэзентацыю, прад’явіць план-канспект конкурснага ўрока, праведзенага на першым этапе, прэзентаваць сваю сістэму педагагічнай дзейнасці на тэму “Вучыць дзяцей і вучыцца” ці “Каб дзеці хацелі вучыцца” і правесці адкрыты ўрок у незнаёмым класе. У раённы тур выйшла 18 педагогаў з 8-мі ўстаноў адукацыі. Падлічана, што сярэдні ўзрост удзельнікаў – 38 год, сярод іх чацвёра мужчын.
Сапраўдным святам аказалася самапрэзентацыя канкурсантаў, якая прайшла ў СШ №1 18 студзеня. У тыя некалькі хвілін, якія кожны педагог правёў на сцэне, ён стараўся ўмясціць не толькі поўную інфармацыю пра сваю педагагічную дзейнасць, метады работы і жыццёвую пазіцыю, але зрабіць своеасаблівую справаздачу талентаў. Настаўнікі чыталі вершы ўласнага сачынення, спявалі, дэманстравалі фільмы, сыпалі цытатамі з прац вядомых педагогаў. Падтрымалі сваіх педагогаў і вучні, што выходзілі разам з імі на сцэну. Нехта браў у сваёй настаўніцы інтэрв’ю, іншы танцаваў ці спяваў, удзельнічаў у невялікіх прадстаўленнях.
Як заўважыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віктар Саковіч, сёлета, у адрозненне ад мінулых гадоў, пераможцы конкурсу былі вызначаны па намінацыях. У выніку лепшымі прызнаны наступныя педагогі: М. Я. Аляксеенка  (Башнёўскай школа) у намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, Г. А. Волкава (СШ №1)  у намінацыі “Замежная мова”, Л. Б. Сіліна (СШ №1) у намінацыі “Руская мова і літаратура”, І. Л. Саўчанка (СШ №1) у намінацыі “Пачатковыя класы”, Г. В. Шчарбакоў (Амбросавіцкая дзіцячы сад – СШ) у намінацыі “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, С. Я. Сахончык (СШ №1) у намінацыі “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія”, А. В. Гарлачова (Светласельскі яслі-сад) у намінацыі “Педагог дашкольнай адукацыі”.
Пераможцы будуць прадстаўляць Шумілінскі раён на абласным этапе конкурсу педагагічнага майстэрства. І, як заўважыла Ч. І. Мацуганава, у іх ёсць усе шанцы аказацца ў ліку пераможцаў і выйсці ў рэспубліканскі тур.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *