День открытых дверей в Шумилинском РОВД. Школьники увидели заключённых под стражу

Образование Общество

Экскурсія была цікавай і пазнавальнай
На мінулым тыдні ў РАУС прайшоў дзень адкрытых дзвярэй для вучняў СШ № 1.

Спачатку наведалі ізалятар часовага ўтрымання змянілі сваё меркаванне. Дзеці былі пад уражаннем, калі ўбачылі затрыманых, заключаных часова пад варту ці адбываючых адміністрацыйны арышт. І калі работнікі аператыўна-дзяжурнай часці расказалі, за якія правапарушэнні пакараны затрыманыя людзі і якая адказнасць наступае з 14 гадоў, дзеці ўзяліся гэта актыўна абмяркоўваць. Тым больш, што некаторыя з прысутных стаяць на ўнутрышкольным уліку.
У двары ля будынка РАУС падлеткаў пазнаёмілі са службовымі міліцэйскімі аўтамабілямі. Намеснік начальніка райаддзела Аляксандр Шумінскі  расказаў пра парадак выездаў па заявах грамадзян, пра дастаўку ў РАУС тых, хто здзейсніў нейкае злачынства або парушыў правапарадак.
Перад школьнікамі выступіў начальнік шумілінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Багацёнак, які расказаў пра работу сваіх супрацоўнікаў, пра іх удзел у затрыманні злодзеяў. Спадабалася шумілінскім вучням аўчарка Соня, якая таксама служыць у аддзяленні. Школьнікі былі ў захапленні ад яе выступлення, калі сабака выконвала розныя каманды.
Дзеці таксама наведалі кабінеты, у якіх працуюць міліцыянеры. Ім паказалі зброю і сродкі спецыяльнай абароны. Хлопцам цікава было патрымаць у руках пісталет Макарава і аўтамат Калашнікава, прымераць шлемы і браніраваныя камізэлькі, пазнаёміцца з работай міліцэйскай радыёстанцыі.
У ходзе гутаркі з супрацоўнікамі РАУС вучняў цікавіла шмат розных пытанняў. Супрацоўнікі райаддзела не толькі з задавальненнем адказвалі на дзіцячыя пытанні, але і  за-клікалі школьнікаў старанна вучыцца, займацца спортам, каб было няцяжка паступаць ва ўстановы МУС. Хто ведае, магчыма праз некалькі гадоў сённяшнія школьнікі, што былі на экскурсіі ў РАУС, вернуцца сюды зноў, але ўжо  на службу ў якасці ўчастковых ці супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



4 комментария по теме “День открытых дверей в Шумилинском РОВД. Школьники увидели заключённых под стражу

  1. А те, кто будет хорошо учиться в будущем найдут в МВД высокооплачиваемую работу и другие мифы Древней Греции….

  2. Семья и школа не справляется со своими обязанностями, осталось последнее средство—вид заключённых под стражу! Теперь школьники точно станут на «путь исправления»!Макаренко и Сухомлинский отдыхают!

  3. Отдыхайте, ребята!Вы на такие экскурсии точно не ходили. А жаль. Профориентацией это называется.

  4. Не поможет. Бандитско-ментовские сериалы тоже сделали свое черное дело. Их «герои» более привлекательные

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *