Демография Шумилинского района в ноябре-декабре 2016 года

Актуалии Общество

Віншуем з нараджэннем!

У лістападзе нарадзіліся:
Байдакова Яўгенія (Язвіна)
Белюсева Алёна (Шуміліна)
Буеў Уладзіслаў (Баёўка)
Казачонак Рэнат (Добрына)
Казлоўскі Аляксей (Обаль)
Караленка Платон (Шуміліна)
Карнеева Соф’я (Обаль)
Кукшынава Марыя (Шуміліна)
Кухарэнка Дзяніс (Шуміліна)
Маскалькоў Максім (Шуміліна)
Маціеўскі Вадзім (Шуміліна)
Мядзведзева Мая (Дабея)
Рэзакова Карына (Язвіна)
Саўген Сафія (Добрына)
Філіповіч Іван (Шуміліна)
Фунікаў Кірыл (Обаль)
Хадзюкова Валерыя (Обаль)

У снежні нарадзіліся:
Аўсянкіна Анастасія (Прыазёрная)
Барадуліна Дар’я (Светласельскі)
Зімяніна Дарына (Обаль)
Кандраценка Данііл (Мікіціха)
Карпушэнка Кіра (Шуміліна)
Озераў Аляксей (Баёўка)
Пазнякоў Марк (Обаль)
Пузырэўская Варвара  (Мішневічы)
Русакова Альбіна (Башні)
Сініцына Марына (Слабада)
Цітоў Андрэй (Обаль)
Шаракова Паліна (Обаль)
Штокін Лука (Обаль)
У лістападзе-снежні мінулага года ў раёне з’явіліся на свет 30 нованароджаных. На дзевяць немаўлят пабагацела Обальшчына, на восем – Шуміліна. Шасцёра дзетак нарадзіліся на тэрыторыі Светласельскага сельсавета, трое – у Лаўжанскім сельсавеце, двое – у Дабейскім, па аднаму – у Сіроцінскім і Мішневіцкім сельсаветах.

У лістападзе і снежні – па 4 шлюбы
У лістападзе на Шуміліншчыне нарадзіліся 4 маладыя сям’і. Дзве пары зарэгістравалі свой шлюб у аддзеле загса, дзве пары адправіліся ў Светласельскі сельвыканкам.
4 шлюбы зарэгістраваны ў раёне і ў снежні. Зноў жа дзве пары аформілі свае адносіны ў загсе. Па аднаму шлюбу зарэгістравана ў Дабейскім і Светласельскім сельвыканкамах.

Разводы
У лістападзе снежні суд Шумілінскага раёна разгледзеў чатыры справы аб скасаванні шлюбу. У трох  разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У трох выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у  адным –  мужчына.  Яшчэ  17  сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Як паведаміла начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына Кісялевіч, у лістападзе ў аддзеле загсу быў скасаваны адзін шлюб, у снежні – два шлюбы.

Страты
У лістападзе-снежні мінулага года пайшлі з жыцця 48 жыхароў раёна, у тым ліку 4 з іх – працаздольнага ўзросту. Па прычыне хваробы сістэмы кровазвароту памерла 18 чалавек, ад анкалагічных захворванняў – 9, ад старасці – 6, ад знешніх прычын смерці – 3.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *