В Шумилинский ФОЦ пришёл профсоюз

Общество Спорт, туризм

На пярвічку стала больш

У канцы мінулага года ў Шуміліне з’явілася новая арганізацыя – фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, а ў пачатку гэтага тыдня ў ФАЦ была створана пярвічная прафсаюзная арганізацыя.
У першым прафсаюзным сходзе працоўнага калектыву ФАЦ браў удзел старшыня Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец. Васіль Васільевіч расказаў прысутным аб прафсаюзным руху ў нашым раёне, пра перспектывы і планы. Адзначыў, што прафсаюз працуе дзеля работнікаў прадпрыемстваў: клапоціцца пра здароўе, стварае бяспечныя ўмовы працы, арганізоўвае вольны час.
На сходзе быў абраны прафсаюзны камітэт,  рэвізійная камісія, старшынёй прафкама абрана  Юлія Нямцова.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *