А калі б людзі перасталі піць і красці?

Общество

А  калі  б  людзі  перасталі  піць  і  красці?
Пытанне законнасці і правапарадку на тэрыторыі Шуміліна і Шумілінскага раёна абмеркавалі ўдзельнікі чарговага пасяджэння грамадскага пункта аховы правапарадку.
Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Дзмітрэнка, які вёў пасяджэнне, адзначыў, што на тэрыторыі раёна захоўваецца стабільная кантралюемая сітуацыя. Але пакуль злачыннасць у раёне не выкаранена, міліцыі і грамадскасці ёсць над чым працаваць, падкрэсліў Аляксандр Рыгоравіч.
Тым не менш у Шуміліне назіраецца зніжэнне злачыннасці за мінулы год. Але гэта датычыць толькі райцэнтра, па раёне зарэгістравана на 4 злачынствы болей.
Калі прааналізаваць структуру злачынстваў, мы ўбачым, што каля 80% усіх супрацьпраўных дзеянняў складаюць крадзяжы.
Начальнік РАУС расказаў таксама пра дарожную бяспеку. Тут сітуацыя стабільная, але пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў, на жаль, не ўдалося. І тут трэба перш за ўсё гаварыць пра культуру вадзіцеляў і пешаходаў. Кожны можа спытаць сябе: ці заўсёды я на дарозе дысцыплінаваны? Гэтае пытанне асаб-ліва актуальна падчас зімовых завей,  туманаў і дажджоў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г



1 комментарий по теме “А калі б людзі перасталі піць і красці?

  1. …А калі б людзі перасталі піць і красці?…
    То работникам милиции пришлось бы осваивать новые специальности!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *