Объявляется конкурс «Спасатели глазами детей»

Безопасность Общество

“Выратавальнікі вачыма дзяцей”

У лютым пройдзе традыцыйны конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Конкурс пройдзе ў наступных намінацыях: “Малюнак”, “Плакат”, “Падзелка”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”, “Скульптура малых форм”, “Казка”, “Апавяданне”, “Верш”. Да ўдзелу дапускаюцца толькі індывідуальныя работы.
Прапанавана наступная тэматыка работ: “Я б у выратавальнікі пайшоў, няхай мяне навучаць”, “Тэхніка на службе ў выратавальнікаў-пажарных”, “Прычыны і вынікі надзвычайных сітуацый”, “Аварыі і катастрофы нашага стагоддзя”, “Папярэджанне надзвычайных сітуацый” (тэма для плаката), “Прочнее нитей стальных и огня организация спасателей моя”, “Возьмёмся за руки, друзья, спасём наш мир мы от огня”,  “Пажарны-дабраволец – гэта гучыць горда!”,  “Ад вады да бяды адзін крок”, “Вада – радасць ці бяда”, “Правілы паводзін на вадзе – правілы жыцця”, “На тонкім лёдзе няма месца дзіцячым гульням”, “Феерверкі і хлапушкі – небяспечныя цацкі”, “Аварыя на прадпрыемстве”, “Беражыце ліфт”, “Бяспечны адпачынак у аквапарку”, “Асцярожна: перавозка небяспечнага грузу!”, “Кар’еры. Небяспечна для жыцця”, “Правілы паводзін на атракцыёнах”, “Будаўнічыя пляцоўкі не месца для гульняў”. Таксама могуць выкарыстоўвацца і іншыя тэмы работ (пажарна-выратавальны спорт, гумар, сатыра).
Конкурс праводзіцца па трох узроставых групах: навучэнцы 7-10 год, 11-14 год і 15-17 год. Узрост удзельнікаў на 10.04.2017 г. павінен складаць ад 7 да 17 поўных год.
Аформленыя работы павінны мець цвёрдую аснову (ДВП, шчыльны кардон), размяшчацца ў рамках (без шкла). Тыльны бок работ павінен быць абсталяваны пяцелькамі ці вушкамі для падвескі работ. Фармат малюнка не павінен перавышаць 60х40 см. На адваротным баку кожнай работы павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча і імя аўтара, узрост (клас), школа (пазашкольная ўстанова), раён.
Работы неабходна напраўляць не пазней за 5 сакавіка 2017 года па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44а, РАНС ці ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (гаспадарчая група).
Пры ацэнцы конкурсу на лепшую падзелку журы будзе ўлічваць арыгінальнасць прынятага рашэння, акуратнасць выканання, складанасць мадэлі.
Пераможцы і прызёры раённага конкурсу дзіцячай творчасці будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Лепшыя работы пераможцаў будуць накіраваны для ўдзелу ў абласным аглядзе-конкурсе.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *