Дети из приюта в Оболи запустили в небо воздушные шарики со своими желаниями

Новости Общество

Каб дзеці былі шчаслівымі

У Міжнародны дзень абароны дзяцей шмат гасцей наведала дзіцячы сацыяльны прытулак у Обалі. Са сваімі падарункамі прыехалі прадстаўнікі  ОКЗ, РАУС, РАНС, аддзела прымусовага выканання, суда Шумілінскага раёна, раённай пракуратуры, адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК, «Беларусбанка», Обальскага дома культуры, Обальскай СШ, Обальскага сельвыканкама, аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзела па адукацыі райвыканкама, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
Галоўнымі героямі свята ў гэты дзень сталі 9 дзетак з прытулка і 9 дзетак з дома сямейнага тыпу, якія прадставілі гасцям канцэртна-гульнявую праграму. Дарэчы, залу кампазіцыямі з паветраных шарыкаў па-святочнаму ўпрыгожыла  былая выпускніца Обальскай СШ Надзея Храмцова.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што  Міжнародны дзень абароны дзяцей нагадвае нам, што ў жыццёвай мітусяніне нам, дарослым, неабходна зрабіць усё, каб дзеці ўсміхаліся і былі шчаслівымі. Ірына Мікалаеўна ад імя раённых уладаў і раённай арганізацыі “Белая Русь” уручыла прытулку пыласос.
Былы дырэктар Обальскай СШ Аляксандр Штокін прызнаўся, што марыць аб тым, каб наступіў час, калі ў прытулку зусім не будзе дзяцей. Аляксандр Мікалаевіч зрабіў свой традыцыйны падарунак – вядзерца мёду.
Напрыканцы  дзеці з прытулка і дома сямейнага тыпу запусцілі ў неба паветраныя шарыкі са сваімі самымі патаемнымі жаданнямі, сярод якіх, зразумела, пераважалі “хачу вярнуцца дадому”…
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №43 ад 05.06. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *