10 команд сразились в футбольных баталиях

Спорт, туризм

Суботні дзень з любімай гульнёй

Не пашкадавалі тыя, хто мінулую суботу прысвяціў міні-футболу: заўзятары акунуліся ў атмасферу футбольнага марафону, у якім 10 каманд разлічвалі на перамогу, дзеля якой поўнасцю выкладваліся на пляцоўцы. Цікавымі камбінацыямі, прыгожымі галамі, непрадказальнымі вынікамі адзначылася першынство раёна па міні-футболе, якое прайшло 28 студзеня ў ДзЮСШ.
Першае месца заваявала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (якасную гульню паказаў Яўген Салаўёў і Аляксандр Ходзюш), другое – індывідуальныя прадпрымальнікі (адзін з лепшых у складзе Аляксандр Купрыянаў), трэцяе – РАУС (лідарскія якасці праявіў Аляксандр Яцэнка), чацвёртае месца заняла каманда-дэбютант “Вітконпрадукт”. Лепшым іграком першынства прызнаны Сяргей Сахончык з каманды-пераможцы, лепшым бамбардзірам спаборніцтваў стаў Андрэй Мазанкоў, на рахунку якога 12 галоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *