Физкультурно-оздоровительный центр приглашает на городской стадион покататься на лыжах. На следующей недели — на каток.

Мир увлечений Общество Спорт, туризм

На лыжню! На каток!

Канец лістапада выдаўся не па-восеньску снежным, што стала сапраўдным падарункам для аматараў лыж. На гарадскім стадыёне лыжню праклалі ў мінулыя выхадныя, і пасля снегападаў яна задавальняе самых патрабавальных лыжнікаў.

Калі ў некага яшчэ няма лыж – на дапамогу прыйдзе пракат фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, які працуе з 9.00 да 21.00. Дзецям адна гадзіна карыстання лыжамі абыдзецца ў 2 рублі, дарослым – у 2 рублі 20 капеек.

Як расказала дырэктар ФАЦ Ларыса Маладзечкіна, у сераду на гарадскім стадыёне пачалі заліваць каток. Калі захаваюцца маразы, на наступным тыдні можна будзе катацца і на каньках. Дарэчы, у пракаце чакаюць аматараў актыўнага адпачынку амаль 40 пар канькоў. Кошт на іх такі ж, як і на лыжы.

Алесь САКАЛОЎ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *