Подростки и Интернет: героин по всемирной паутине

Закон Общество

Інтэрнэт і падлеткі
Сёння інтэрнэт уяўляе сабой свет паралельны нашаму, у якім дастаткова шмат карыснага, але ў той жа момант зашмат і негатыву.
Для большасці падлеткаў сусветная сетка – новая цікавая цацка, дзе можна атрымаць не толькі любую інфармацыю, але і шмат забаў, прычым небяскрыўдных. Сёння інтэрнэт стаў крыніцай, дзе прадаюць наркотыкі, дзе можна ўступіць у клуб наркаманаў ці самазабойцаў…
Следчым аддзелам Віцебскага РАУС закончана расследаванне і накіравана ў суд крымінальная справа ў адносінах да двух падлеткаў, якія праз інтэрнэт набылі ў Расійскай Федэрацыі набылі гераін і прывезлі ў нашу краіну для ўласнага ўжывання.
Неабходна адзначыць, што бацькі не заўсёды абмяжоўваюць сваіх дзяцей ад празмернага захаплення камп’ютарнымі гульнямі. Добра, што сёння ў школах ёсць інтэрнэт з падключанымі спецыяльнымі фільтрамі, якія не дазваляюць заходзіць на сайты ненавучальнага характару. Гэта і ёсць адзін са спосабаў барацьбы з негатыўным уплывам інтэрнэту на падлеткаў.
В. АНДРЭЕЎ, намеснік пракурора Віцебскага раёна.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *