В Шумилино прошёл конкурс патриотической песни

Культура Общество

Выбраць пераможцаў было нялёгка

29 студзеня адбыўся раённы агляд-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Песні юнацтванашых бацькоў”.
Канкурсантаў гасцінна прыняў Шумілінскі раённы цэнтр культуры, на сцэне якога ўдзельнікі выканалі па дзве папулярныя ў 1930-2005 гадах песні: першая – грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі, другая – шлягер. Паказаць свае вакальныя здольнасці і артыстычнасць пажадалі 26 канкурсантаў ва ўзросце ад 16 да 31 года. Штогод у конкурсе прымаюць актыўны ўдзел прадстаўнікі сельскіх клубаў і дамоў культуры раёна, навучэнцы школ, паступова ўключаюцца прадстаўнікі іншых арганізацый. У гэтым годзе сярод удзельнікаў конкурсу былі прадстаўнікі УП ЖКГ.
Конкурсная праграма доўжылася тры гадзіны. Канкурсанты спявалі эмацыянальна, укладваючы ў выкананне ўсе свае здольнасці і талент.
Са сцэны гучалі песні розных гадоў. Мелодыі мінулых гадоў выклікалі цёплыя пачуцці ў гледачоў: хтосьці ўспомніў сваё юнацтва, хтосьці наплакаўся, хтосьці проста нацешыўся добрай музыкай.
Журы, людзям кампетэнтным і дасведчаным, давялося ацэньваць выканальніцкае майстэрства, сцэнічную культуру, артыстычнасць і якасны ўзровень музычнага суправаджэння канкурсантаў. Гэта было нялёгка, бо ўсе ўдзельнікі былі дастойнымі.
Старшыня журы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая адзначыла, што фестываль па ўзроўні падрыхтоўкі і выканання з кожным годам становіцца больш прафесійным. “Прыемна бачыць такую вялікую колькасць салістаў, якія падарылі гледачам выдатны настрой, далі магчымасць атрымаць асалоду ад патрыятычных твораў ў выдатным жывым выкананні”, – сказала Валянціна Георгіеўна.
У намінацыі “Саліст-вакаліст” першае месца заваявала Юлія Фянько (Шумілінскі РЦК). Яе шчырыя песні, з элементамі тэатральнай пастаноўкі, сталі сапраўднай знаходкай конкурсу. Другое месца – у Веранікі Чартковай (Шумілінская ДШМ). Дзяўчына проста зачаравала не толькі пяшчотным выкананнем песень, але і ўласным шчырым абаяннем. Трэцяе месца падзялілі  Аляксей Пятроў (Шумілінскі РЦК), Вадзім Цітоў (Мішневіцкі СК) і Анастасія Гуськова (УП ЖКГ).
Былі вызначаны пераможцы дадатковых намінацый: “Паспяховы дэбют” – Валерыя Барысевіч (УП ЖКГ), “Лепшая патрыятычная песня” – Лізавета Гаралевіч (Шумілінскі РЦК), “Лепшы шлягер” – Вераніка Саладухіна (Шумілінскі РЦК), “Артыстызм” – Ганна Шышканава і “Прыз сімпатый гледачоў” – Дар’я Кудлаёва (абедзве дзяўчыны з Обальскага ГДК).
У намінацыі “Вакальны ансамбль” трэцяе месца журы аддала дуэту ў складзе Ганны Шэнда і Аляксея Гласковіча (Лаўжанскі СЦКіВЧ). Першае і другое месцы было вырашана не прысуджаць. Прызёры конкурсу атрымалі дыпломы і падарункі.
Пераможцы раённага конкурсу Юлія Фянько і Вераніка Чарткова будуць абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе, які пройдзе ў пачатку лютага ў Лёзне.
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2017 г.



6 комментариев по теме “В Шумилино прошёл конкурс патриотической песни

  1. Добрый вечер,Поздравляю Всех Участников,Членов Жури,с Пройдённым Конкурсам,теперь будем ждать Гала-концерта,и дату Его проведения.

  2. Жюри конкурса:
    Валентина Георгиевна Новицкая — начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шумилинского РИК;
    Ольга Владимировна Корбовец — директор Обольского ГДК;
    Елена Михайловна Синицкая — преподаватель Шумилинской ДШИ;
    Елена Анатольевна Фёдорова — преподаватель Шумилинской ДШИ;
    Людмила Анатольевна Дарзнек — заместитель директора ГУК»Шумилинский РЦК»

  3. а вообще,этот Коллектив будет участвовать в каких то ближайших Мероприятиях??????

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *