Победитель ралли «Париж-Мосар» Михаил Шумило — о своих ощущениях

Актуалии Спорт Эканоміка

Сярод пераможцаў – Міхаіл Шуміла

Натхнёны паспяховым выступленнем беларускіх аўтагоншчыкаў на сусветным ралі “Парыж-Дакар”, Мінскі трактарны завод вырашыў правесці нешта падобнае на тэхніцы айчынай вытворчасці. Тым больш, што ўласны Парыж маецца на Віцебшчыне – вёска ў Пастаўскім раёне. Фінішнай кропкай была абрана не менш вядомая ў Беларусі вёска Мосар Глыбоцкага раёна.
У мінулую суботу гул трактароў абудзіў усё наваколле пастаўскага Парыжу: на старт выйшлі механізатары з гаспадарак Віцебшчыны і спецыялісты-выпрабавальнікі МТЗ. Сярод удзельнікаў быў і наш зямляк – Міхаіл Леанідавіч Шуміла з ААТ “Лаўжанскае”.
“У раллі бралі ўдзел восем трактароў Мінскага трактарнага завода. Барацьба была цяжкай і ўпартай. Пятнаццаць кіламетраў мы ехалі па бездарожжы: па кукурузным неўзараным полі, па ворыве, уздоўж возера, пераадольвалі канавы, гразкія месцы. Азарт, экстрым, адрэналін, радасць спаборніцтва – не перадаць словамі, – расказаў Міхаіл Шуміла. – Яшчэ быў футбол і перацягванне канату на трактарах. Спаборніцтвы прайшлі ў тэмпе, весела і запамінальна. Усе механізатары з годнасцю пераадолелі маршрут, ніхто не буксаваў – гэта яшчэ раз даказала, што трактары  айчыннай вытворчасці могуць працаваць пры любых умовах надвор’я, ім не страшна бездарожжа”.
Дарэчы, Міхаіл Шуміла на сваім новенькім МТЗ-3522, які атрымаў у мінулым годзе, прыйшоў да фінішу другім сярод механізатараў Віцебшчыны.
Ён расказаў, што пасля спаборніцтваў механізатары дзяліліся сваімі ўражаннямі, выказвалі пажаданні арганізатарам спаборніцтва. Віцябляне, напрыклад, пажадалі, каб спаборніцтвы, якія абяцаюць быць штогадовымі, праходзілі вясной ці летам. А яшчэ была прапанова правесці ў наступным годзе такое ралі ёсць прапанова правесці раллі ў вёсцы Парыж Чэлябінскай вобласці.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *