Молодой следователь

Молодёжь

33 справы за год
Больш за год у раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь працуе старшы следчы Ірына Шэнцава. Дарэчы, яе працоўная біяграфія цесна звязана з сілавымі структурамі: да гэтага яна служыла ў пагранічнай службе. Як сама прызнаецца, з дзяцінства марыла быць следчым, таму і вырашыла памяняць месца службы.
Ірына Шэнцава добра памятае сваю першую крымінальную справу. Маладому следчаму спатрэбіўся тыдзень, каб раскрыць справу аб крадзяжы 100 даляраў у аграгарадку Кардон.
За мінулы год Ірынай Шэнцавай былі ўзбуджаны 33 кры-мінальныя справы, з іх 22 перададзены ў суд. Такія паказчыкі – адны з лепшых у вобласці. За добрасумленную і якасную работу начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці У. В. Шалухін уручыў старшаму следчаму Ірыне Шэнцавай падзяку.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *