Пуцёўка – у «працоўнае лета»
Студатрады Віцебскай вобласці ўрачыста адкрылі трэці працоўны семестр‑2026.
Першаму сакратару Шумілінскага райкама ГА БРСМ Вікторыі Ратнікавай уручылі пуцёўку ў «працоўнае лета».
Цырымонія прайшла ў абласным музеі Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова. Удзел у ёй прыняла моладзь Шуміліншчыны. Гэтым летам у вобласці звыш сямі тысяч хлопцаў і дзяўчат будуць працаваць у складзе будаўнічых, педагагічных, медыцынскіх, сэрвісных, сельскагаспадарчых студатрадаў.
У Шумілінскім раёне студатрады будуць працаваць на базе трох прадпрыемстваў – Обальскага керамічнага завода, Шумілінскай ПМК‑70 і Шумілінскага лясгаса.
Алена КАРПУШЭНКА


