«Герой працы» объявляет фотоконкурс для читателей «Мамы рулят!»

Конкурсы Мир увлечений Новости Общество

«Мамы руляць!»

Прыйшоў кастрычнік, а разам з ім на парозе любімае свята нашых мам. Напярэдадні Дня маці, якое мы адзначым 14 кастрычніка, рэдакцыя газеты «Герой працы» аб’яўляе пра пачатак фотаконкурсу «Мамы руляць!».

Згадзіцеся: нашы мамы не толькі прыгожыя, добрыя і далікатныя, але яшчэ і моцныя, адважныя, мудрыя, уважлівыя і клапатлівыя. Мамы руляць на кухні, на рабоце, у агародзе, спорце, спяваюць або танцуюць, водзяць аўто.

Дасылайце фатаграфіі сваіх мам за рулём аўтамабіля, матацыкла або з калыскай. Як мамы рыхтуюць есці, якія яны на рабоце. Быць можа, ваша мама захоплена спортам ці рукадзеллем.

Як мама даглядае агарод, спявае на сцэне, актыўна ўдзельнічае ў жыцці вашага населенага пункта. Прыняць удзел у фотаконкурсе могуць жыхары Шумілінскага раёна розных узростаў.

Фатаграфіі прымаюцца па электроннай пошце reklama@shumilino.by з адзнакай «Фотаконкурс» і з дадзенымі чалавека, адлюстраванагана фота (прозвішча, імя, населены пункт і нумар тэлефона для зваротнай сувязі). Адзін удзельнік можа даслаць толькі адзін здымак (дапускаецца калаж). У выпадку публікацыі прадстаўленых фатаграфій арганізатары не нясуць адказнасці па прэтэнзіях або скаргах з боку асоб, якія фігуруюць на іх. Фотаработы, якія не адпавядаюць умовам конкурсу, не разглядаюцца. Прадстаўленне фатаграфій арганізатарам конкурсу азначае згоду ўдзельніка з умовамі яго правядзення.

Усе здымкі, дасланыя для ўдзелу ў фотаконкурсе, будуць размешчаны на сайце газеты www.shumilino.by, у афіцыйных групах сацыяльных сетак і месенджарах газеты. Па выбары рэдакцыі асобныя з іх будуць надрукаваныя ў газеце «Герой працы».

Пераможцаў будзе чатыры: трох абярэ журы (рэдакцыя і спонсары праекта), а чацвёртую – нашы падпісчыкі шляхам online-галасавання. Спонсарамі фотаконкурсу выступаюць раённая арганізацыя РГА «Беларускі саюз жанчын», Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Шумілінскага раёна і Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Дасылаць фотаздымкі можна да 12 кастрычніка ўключна, галасаванне пройдзе 13 кастрычніка, вынікі конкурсу будуць аб’яўлены ў Дзень маці, 14 кастрычніка. У выпадку падазрэння на «накрутку» галасоў фатаграфія будзе знятая з удзелу ў конкурсе.

Арганізатары пакідаюць за сабой права змяняць умовы фотаконкурсу падчас яго правядзення.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *