Благодарности от профсоюза — лидерам посевной!

Общество Сельское хозяйство

Словы падзякі – лідарам

Сельскіх працаўнікоў важна падтрымаць не толькі матэрыяльна, але і маральна, перакананы намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лугаўцоў і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Вольга Пусянкова, якія тыдзень таму завіталі на палеткі да лепшых механізатараў.

Механізатару ААТ «АграБаравінка» Сяргею Гоманаву Віктар Лугаўцоў уручыў за добрасумленную працу падзячны ліст (на здымку). Сяргей зараз працуе на МТЗ з культыватарам, за дзень паспявае падрыхтаваць да сяўбы да 30 гектараў палеткаў.

У гэты ж дзень завіталі да перадавікоў «Прыазёрнага міру» Вадзіма Гарланава і Аляксандра Раманятава. Яны на сяўбе на раённай Дошцы гонару, зацверджанай ў газеце «Герой працы». Вадзім засявае да 40 гектараў палеткаў за дзень. А рыхтуе іх на «Кіраўцы» з культыватарам Аляксандр Раманятаў (да 70 га за дзень). Лідарам уручылі вымпелы «Перадавік сяўбы-2023» і сцяжкі, падзякавалі за работу.

«Вельмі прыемна, што на Шуміліншчыне працуюць такія рупліўцы, — адзначыў Віктар Лугаўцоў. — Вялікі дзякуй за работу на карысць раёна і краіны ў цэлым».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *